Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 150 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


Пс 150

1 Альлелюя! Хвалеце Бога ў сьвятыні Ягонай, хвалеце Яго ў прасьцягу моцы Ягонай!

2 Хвалеце Яго за магутнасьць Ягоную; хвалеце Яго дзеля мноства велічы Ягонай!

3 Хвалеце Яго гукам трубаў, хвалеце Яго на псалтыры і гусьлях!

4 Хвалеце Яго з бубнамі і карагодамі; хвалеце Яго на струнах і жалейках!

5 Хвалеце Яго на цымбалах гучных; хвалеце Яго на цымбалах галосных!

6 Усякае дыханьне няхай хваліць ГОСПАДА! Альлелюя!

Сачыце за намі:



Аб'явы