таму што Абрагам паслухаў голасу Майго і захоўваў загады Мае, прыказаньні Мае, пастановы Мае і законы Мае».
ЕЗЭКІІЛЯ 18:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І бязбожнік, калі адвернецца ад усіх грахоў сваіх, якія ўчыніў, і будзе захоўваць усе пастановы Мае і чыніць суд і праведнасьць, будзе жыць і жыць, і не памрэ. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І беззаконьнік, калі адвернецца ад усіх грахоў сваіх, якія рабіў, і будзе трымацца ўсіх пастановаў Маіх і паводзіцца законна і праведна, жывы будзе, не памрэ. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ж бязбожнік адвернецца ад усіх сваіх грахоў, якіх дапусціўся, і будзе захоўваць усе прыказанні Мае і спаўняць закон і справядлівасць, будзе жыць, не памрэ. |
таму што Абрагам паслухаў голасу Майго і захоўваў загады Мае, прыказаньні Мае, пастановы Мае і законы Мае».
Няхай будзе сэрца маё беззаганным у [выкананьні] пастановаў Тваіх, каб я ня быў асаромлены.
Той, хто хавае свае правіны, ня будзе мець посьпеху, а хто прызнаецца і пакідае іх, дазнае міласэрнасьці.
Але калі народ гэты, супраць якога Я прамаўляў, адвернецца ад ліхоты сваёй, Я пашкадую [ўчыніць] зло, якое Я задумаў учыніць для яго.
Можа, яны паслухаюць і адвернуцца кожны ад шляху свайго ліхога, і Я пашкадую [ўчыніць] зло, якое Я задумаў зрабіць ім з прычыны ліхоты ўчынкаў іхніх.
За тое, што вы хлусьнёю засмучалі сэрца праведніка, хоць Я не засмучаў яго, і ўмацоўвалі рукі бязбожніка, каб ён не навярнуўся ад шляху ліхога свайго і жыў,
адварочваў руку сваю ад крыўды, не займаўся ліхвярствам і адсоткаў ня браў, суд Мой чыніў і паводле пастановаў Маіх хадзіў, такі не памрэ за беззаконьні бацькі свайго, але будзе жыць і жыць.
Вы кажаце: “Чаму сын не нясе беззаконьні бацькі свайго?” Але сын чыніў суд і праведнасьць, захоўваў усе пастановы Мае і выконваў іх, і будзе жыць і жыць.
Дзеля гэтага, дом Ізраіля, Я буду судзіць вас кожнага паводле шляхоў вашых, кажа Госпад ГОСПАД. Навярніцеся і адвярніцеся ад усіх злачынстваў вашых, і ня будзе вам нагоды для беззаконьня.
ходзіць паводле пастановаў Маіх і суд Мой захоўвае, робіць праўду, ён — праведнік, будзе жыць і жыць, кажа Госпад ГОСПАД.
А калі ты перасьцеражэш праведніка, каб праведнік не грашыў, і калі ён не саграшыць, ён будзе жыць, бо прыняў перасьцярогу, а ты збавіш душу тваю».
І калі бязбожнік адвернецца ад бязбожнасьці сваёй і будзе чыніць суд і праведнасьць, дзякуючы ім ён будзе жыць.
І Духа Майго Я дам у нутро вашае, і зраблю, што паводле пастановаў Маіх вы будзеце хадзіць і суд Мой будзеце захоўваць і выконваць.
адказаў валадар і сказаў: “Хіба не вялікі гэты Бабілон, які я пабудаваў як дом валадарства моцаю сілы маёй дзеля славы і велічы маёй?”
Былі яны абое праведныя перад Богам, ходзячы паводле прыказаньняў і пастановаў Госпада беззаганна.
І будзе абвешчана ў імя Ягонае навяртаньне і адпушчэньне грахоў у-ва ўсіх народах, пачынаючы ад Ерусаліму.
бо калі вы жывяцё паводле цела, памрацё, а калі духам цялесныя ўчынкі забіваеце, жыць будзеце.
Якая карысьць, браты мае, калі хто кажа, што мае веру, а ўчынкаў ня мае? Ня можа гэтая вера збавіць яго.