Я буду яму бацькам, а ён будзе Мне сынам. Калі ён будзе блукаць, Я буду караць яго дубцом людзкім і плягамі сыноў чалавечых.
ДРУГІ ЗАКОН 8:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык зразумей у сэрцы тваім, што як бацька выхоўвае сына свайго, так ГОСПАД, Бог твой, выхоўваў цябе, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ведай у сэрцы тваім, што Гасподзь, Бог твой, вучыць цябе, як чалавек вучыць сына свайго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык разважай у сэрцы сваім, што, як чалавек гадуе сына свайго, так Госпад, Бог твой, гадаваў цябе, |
Я буду яму бацькам, а ён будзе Мне сынам. Калі ён будзе блукаць, Я буду караць яго дубцом людзкім і плягамі сыноў чалавечых.
Хто шкадуе дубца свайго, той ненавідзіць сына свайго, а хто любіць яго, той з маленства настаўляе яго.
У дзень добры карыстайся з добрага, а ў дзень ліхі ўбач, што адно зрабіў Бог насупраць другога, так што не знойдзе чалавек, што будзе пасля яго.
Вол ведае гаспадара свайго, і асёл — жолаб уласьніка свайго, а Ізраіль ня ведае [Мяне], народ Мой не разумее».
І ты, сыне чалавечы, зрабі сабе рэчы для выгнаньня, і ўдзень на вачах іхніх выйдзі з месца твайго, і ідзі ў іншае [месца] на вачах іхніх. Можа, яны ўбачаць, хоць яны — дом бунтаўнікоў.
Ён убачыў і, адварочваючыся, адвярнуўся ад усіх злачынстваў сваіх, якія ўчыніў, і будзе жыць і жыць, і не памрэ.
і ў пустыні, дзе ты бачыў, як ГОСПАД, Бог твой, насіў цябе, як носіць чалавек сына свайго, на ўсім шляху, якім вы ішлі, аж пакуль не прыйшлі вы ў месца гэтае.
Сьцеражыцеся, каб не забыліся вы пра запавет ГОСПАДА, Бога вашага, які заключыў Ён з вамі, і каб не рабілі вы сабе аніякай выявы, як загадаў табе ГОСПАД, Бог твой,
Ён даў табе з неба чуць голас Свой, каб навучыць цябе; на зямлі Ён даў табе ўбачыць агонь Свой вялікі, і Ты чуў словы Ягоныя з сярэдзіны агню.
Толькі сьцеражыся і пільна захоўвай душу сваю, і не забудзь усіх словаў, якія бачылі вочы твае, і няхай не адыйдуць яны ад сэрца твайго ў-ва ўсе дні жыцьця твайго, і ты дасі ведаць гэта сыноў тваіх і сыноў сыноў тваіх.
і захоўвай прыказаньні ГОСПАДА, Бога твайго, каб хадзіць шляхам Ягоным і мець страх перад Ім.