Яны ж — слугі Твае і народ Твой, які Ты адкупіў моцаю Тваёю вялікай і рукою Тваёю магутнай.
ВЫХАД 13:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I будзе для цябе гэта знакам на руцэ тваёй і памяткаю між вачыма тваімі, каб Закон ГОСПАДА быў на вуснах тваіх, бо рукою моцнаю вывеў цябе ГОСПАД з Эгіпту. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І хай будзе табе гэта знакам на руцэ тваёй і помнікам перад вачыма тваімі, каб закон Гасподні быў у вуснах тваіх; бо рукою моцнаю вывеў Гасподзь зь Егіпта. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вось, гэта будзе табе як знак у руцэ тваёй і як напамін у вачах тваіх, каб закон Госпадаў быў заўсёды ў вуснах тваіх; бо рукою дужаю вывеў цябе Госпад з Егіпта. |
Яны ж — слугі Твае і народ Твой, які Ты адкупіў моцаю Тваёю вялікай і рукою Тваёю магутнай.
I будзе дзень гэты для вас на ўспамін, і будзеце сьвяткаваць яго як сьвята для ГОСПАДА ў пакаленьнях вашых; як пастанову вечную будзеце сьвяткаваць яго.
I сталася па заканчэньні чатырыста трыццаці гадоў, што ў гэтым самы дзень выйшла ўсё войска ГОСПАДА з зямлі Эгіпецкай.
I станецца, што спытаецца ў цябе сын твой заўтра, кажучы: “Што гэта?”, і ты скажы яму: “Моцнаю рукою вывеў нас ГОСПАД з Эгіпту, з дому няволі.
I будзе [гэта] знакам на руцэ тваёй і павязкаю між вачэй тваіх, бо моцнаю рукою вывеў нас ГОСПАД з Эгіпту».
I сказаў Майсей народу: «Памятайце гэты дзень, у які вы выйшлі з Эгіпту, з дому няволі, бо рукою моцнаю вывеў вас ГОСПАД адгэтуль, і ня ешце кіслага.
I Я выцягну руку Маю, і ўдару Эгіпет усімі цудамі Маімі, якія ўчыню пасярод яго, і пасьля гэтага ён пусьціць вас.
I не паслухае вас фараон, і Я пакладу руку Маю на Эгіпет, і выведу войска Маё, народ Мой, сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай праз суды вялікія.
Сыне мой, няхай гэта не адыходзіць ад вачэй тваіх, захоўвай разумнасьць і разважнасьць.
аж пакуль страла праб’е вантробы яго; як птушка, што кідаецца ў сіло, і ня ведае, што на загубу яе.
Палажы мяне як пячатку на сэрца тваё, як пячатку на плячо тваё, бо магутнае як сьмерць каханьне, і няўмольная як пекла рэўнасьць, жар яе — як жар агню, як полымя ГОСПАДА.
У той дзень ГОСПАД наведае мячом Сваім, цяжкім і моцным левіятана, зьмея спрытнага, левіятана, зьмея выкрутлівага, і заб’е цмока, які ў моры.
Вось, Госпад ГОСПАД прыходзіць з моцай, рамяно Ягонае мае ўладу. Вось, нагарода Ягоная з Ім разам і плата Ягоная — перад абліччам Ягоным.
Адзін скажа: “Я — ГОСПАДАЎ”, а другі назавецца імем Якуба, іншы напіша на руцэ сваёй “Для ГОСПАДА”, і назавецца імем Ізраіля».
Абудзіся, абудзіся! Апраніся ў магутнасьць, рамяно ГОСПАДА! Прабудзіся, як у дні старадаўнія, як у пакаленьнях [мінулых] вякоў. Ці ж ня Ты — Той, Які пасек Рагава, прабіў цмока?
І вось запавет Мой з імі, кажа ГОСПАД: Дух Мой, які на табе, і словы Мае, якія Я ўклаў у вусны твае, не адыйдуць ад вуснаў тваіх і ад вуснаў насеньня твайго, і ад вуснаў насеньня насеньня твайго, кажа ГОСПАД, ад цяпер і на вякі.
Як жывы Я, кажа ГОСПАД, калі б Ехонія, сын Егаякіма, валадар Юды, быў пярсьцёнкам на правай руцэ Маёй, нават адтуль Я сарву яго!
І цяпер, Госпадзе, Божа наш, Які вывеў народ Твой з зямлі Эгіпецкай рукою моцнаю і зрабіў Сабе імя, як у гэты дзень, мы саграшылі і ўчынілі беззаконьне.
І ГОСПАД дае голас Свой перад абліччам войска Свайго, бо вельмі вялікі табар Ягоны, бо магутны той, хто выконвае слова Ягонае, бо вялікі дзень ГОСПАДА і вельмі страшны, і хто можа вытрымаць яго?
І будзе, калі ўбачыце фрэнзлі вашыя, узгадаеце ўсе прыказаньні ГОСПАДА, каб выканаць іх і каб не ісьці вам за [пажаданьнямі] сэрца вашага і вачэй вашых, якія валакуць вас у распуснасьць,
Усе ж учынкі свае яны робяць, каб бачылі іх людзі; пашыраюць філяктэрыі свае і павялічваюць крысо шатаў сваіх,
Але што кажа? «Блізка да цябе слова, у вуснах тваіх і ў сэрцы тваім», — гэта ёсьць слова веры, якое мы абвяшчаем.
Але вельмі блізка да цябе слова гэтае, яно ў вуснах тваіх і ў сэрцы тваім, каб ты мог выканаць яго.
І памятай, што ты быў нявольнікам у зямлі Эгіпецкай, і што вывеў цябе адтуль ГОСПАД, Бог твой, рукою моцнаю і рамяном узьнятым, і таму загадаў табе ГОСПАД, Бог твой, адзначаць дзень супачынку.
ты скажаш сыну твайму: “Былі мы нявольнікамі ў фараона ў Эгіпце, але вывеў нас ГОСПАД з Эгіпту рукою моцнаю,
Дзеля гэтага ў адзін дзень прыйдуць на яе плягі: сьмерць, і плач, і голад; і будзе яна спалена ў агні, бо магутны Госпад Бог, Які судзіць яе.
І пакінулі яны ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, Які вывеў іх з зямлі Эгіпецкай, і пайшлі за багамі чужымі, за багамі народаў, якія жылі вакол іх, і пакланяліся ім, і гнявілі ГОСПАДА.