І валадар Салямон кахаў шмат жанчынаў чужынскіх, і дачку фараона, і Мааўлянак, і Аманянак, і Эдомак, і Сідонак, і Хетак,
ВЫСЛОЎІ 5:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Навошта табе, сыне мой, захапляцца распусьніцай і абдымаць улоньне чужаніцы? Біблія (пераклад В. Сёмухі) І навошта табе, сыне мой, захапляцца распусьніцаю і абдымаць грудзі чужое? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Нашто, сыне мой, ты спакушаешся чужою і грэешся ў абдымках чужой? |
І валадар Салямон кахаў шмат жанчынаў чужынскіх, і дачку фараона, і Мааўлянак, і Аманянак, і Эдомак, і Сідонак, і Хетак,
І вы кажаце: «За што?» Бо ГОСПАД быў сьведкам паміж табою і жонкай маладосьці тваёй, якой ты здрадзіў, а яна — сяброўка твая і жонка запавету твайго.
Бо Я ненавіджу развод, кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля, і таго, хто пакрывае ліхадзействам адзеньне сваё. Таму захоўвайце дух ваш, і ня здраджвайце.