І павесілі Амана на дрэве, якое ён падрыхтаваў для Мардэхая. І гнеў валадара суцішыўся.
ВЫСЛОЎІ 26:27 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто капае яму, той уваліцца ў яе, і хто пакоціць камень, на таго ён вернецца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто капае яму, той упадзе ў яе; і хто пакоціць угору камень, да таго ён вернецца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто капае яму, той упадзе ў яе; і хто скідвае камень, да таго ён вернецца. |
І павесілі Амана на дрэве, якое ён падрыхтаваў для Мардэхая. І гнеў валадара суцішыўся.
і што [Эстэр] прыйшла перад аблічча валадара, і ён сказаў у лісьце, каб намер нягодны, які [Аман] надумаў супраць Юдэяў, зьвярнуўся на галаву ягоную, і павесілі яго і сыноў ягоных на дрэве.
Бязбожнік у пыхлівасьці сваёй перасьледуе ўбогага. Няхай будзе ён схоплены ў зламыснасьці, якую надумаў.
Хто схіляе правых на шлях зла, сам уваліцца ў яму сваю, а беззаганныя атрымаюць у спадчыну добрае.
А ліхотніку — гора, бо ён [атрымае] ліха, бо адплата яму будзе паводле [ўчынкаў] рук ягоных.
Бо спатыкаецца Ерусалім, і Юда падае, бо язык іхні і ўчынкі іхнія — супраць ГОСПАДА, яны бунтуюцца ў вачах славы Ягонай.