ВЫСЛОЎІ 23:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна) У тых, якія доўга сядзяць пры віне, у тых, якія прыходзяць спрабаваць віна мяшанага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У тых, што доўга сядзяць за віном, што прыходзяць скаштаваць віна неразьведзенага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У тых, хто прабывае ў віне і ідзе, каб пакаштаваць змяшанага [віна]. |
А гэтыя блукаюць ад віна, і ад сікеры хістаюцца, сьвятар і прарок блукаюць ад сікеры, напіліся віна, хістаюцца ад сікеры, блукаюць у відзежы, спатыкаюцца ў пастановах [сваіх].
Гора тым, якія, устаўшы рана, шукаюць сікеру, якія п’юць аж да вечара, каб віно разагравала іх.
Вы п’іцё віно куфлямі і мажацеся найлепшымі масьцямі, але не смуткуеце з прычыны загубы Язэпа!
І вярнулася Абігайль да Наваля, і вось, ён справіў банкет у доме сваім як банкет валадарскі. І сэрца Наваля было вясёлае, і быў ён вельмі п’яны. І яна не сказала яму анічога пра гэта ані малога, ані вялікага да сьвітаньня раніцы.