Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫСЛОЎІ 15:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Неразумны грэбуе настаўленьнем бацькі, а хто зважае на дакараньні — разумнее.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Неразумны пагарджае настаўленьнем бацькі свайго; а хто слухае засьцярогу, той у добрым розуме.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Бязглузды кпіць з настаўлення бацькі свайго, а хто беражэ папрокі — будзе разумнейшы.

Глядзіце раздзел



ВЫСЛОЎІ 15:5
19 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Давід Салямону, сыну свайму: «Будзь цьвёрды і мужны, і рабі. Ня бойся і не палохайся, бо ГОСПАД Бог, Бог мой, з табою. Ён не адый­дзе ад цябе і не пакіне цябе, пакуль ня скончыцца ўся праца для служэньня ў Доме ГОСПАДА.


І ты, Салямоне, сыне мой, ведай Бога, Айца твайго, і служы Яму з сэрцам шчырым і душою ахвотнаю, бо ГОСПАД дасьледуе ўсе сэрцы і разумее ўсе намеры думак. Калі будзеш шукаць Яго, ты знойдзеш Яго; а калі пакінеш Яго, Ён пакіне цябе назаўжды.


Няхай б’е мяне праведнік, [бо гэта] міласэрнасьць; няхай карае мяне, [бо гэта] алей для галавы, які не пашкодзіць галаве маёй; бо малітва мая — супраць ліхоты іхняй.


Зьвярніцеся да настаўленьня майго, і я выльлю на вас духа майго, і абвяшчу вам словы мае.


Страх перад ГОСПАДАМ — пачатак веданьня. Неразумныя пагарджаюць мудрасьцю і настаўленьнем.


Прыповесьці Салямона. Мудры сын — радасьць для бацькі, а дурны сын — смутак для маці.


Мудры сын [слухае] настаўленьне бацькі, а насьмешнік ня слухае дакараньня.


Галеча і ганьба таму, хто адкідае настаўленьне, а той, хто прыймае дакараньні, будзе ў пашане.


Здаровы язык — дрэва жыцьця, а зласьлівы — заламаньне духа.


У доме праведніка шмат багацьця, а ў набытках бязбожніка — замяшаньне.


Слухай парады і прыймай настаўленьне, каб стаўся ты мудрым пры канцы [дзён].


Як залатыя завушніцы і аздоба са шчырага золата, так мудрае дакараньне для ўважлівага вуха.


Бо прыказаньне — сьветач, і закон — сьвятло, а настаўленьне і дакараньне — шлях жыцьця,


Сьведчаньне гэтае праўдзівае. Дзеля гэтае прычыны дакарай іх сувора, каб былі здаровыя ў веры,


Гэтае кажы, упрошвай і дакарай з усякім загадам; няхай ніхто табою не пагарджае.