І ты, Салямоне, сыне мой, ведай Бога, Айца твайго, і служы Яму з сэрцам шчырым і душою ахвотнаю, бо ГОСПАД дасьледуе ўсе сэрцы і разумее ўсе намеры думак. Калі будзеш шукаць Яго, ты знойдзеш Яго; а калі пакінеш Яго, Ён пакіне цябе назаўжды.
АСІІ 6:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо міласэрнасьці хачу, а не ахвяры, і пазнаньня Бога больш, чым цэласпаленьняў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо Я міласьці хачу, а не ахвяры, і Богаведаньня болей, чым усеспаленьняў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) літасці бо жадаю, а не ахвяры, і пазнання Бога больш, чым цэласпалення. |
І ты, Салямоне, сыне мой, ведай Бога, Айца твайго, і служы Яму з сэрцам шчырым і душою ахвотнаю, бо ГОСПАД дасьледуе ўсе сэрцы і разумее ўсе намеры думак. Калі будзеш шукаць Яго, ты знойдзеш Яго; а калі пакінеш Яго, Ён пакіне цябе назаўжды.
Ня будзь хуткі вуснамі тваімі, і сэрца тваё няхай не сьпяшаецца вымавіць слова перад абліччам Божым, таму што Бог у небе, а ты — на зямлі. Дзеля гэтага няхай словы твае будуць нешматлікімі.
«Навошта Мне мноства ахвяраў вашых? — кажа ГОСПАД. — Я насычаны цэласпаленьнямі казлоў і тлустасьцю кормных цялятаў; кроў валоў, бараноў і казлоў Мне абрыдла.
Ці ж ня гэта пост, які Я выбраў: здымі кайданы бязбожнасьці, разьвяжы путы ярма, пусьці ўцісканых на свабоду і ўсякае ярмо скрышы.
Ён разьбіраў справу ўбогага і беднага, і добра было яму тады. Ці ж ня гэта [значыць] ведаць Мяне? — кажа ГОСПАД.
Бо Я не прамаўляў да бацькоў вашых і не загадваў ім у дзень, калі выводзіў іх з зямлі Эгіпецкай, адносна цэласпаленьняў і ахвяраў,
адказаў валадар і сказаў: “Хіба не вялікі гэты Бабілон, які я пабудаваў як дом валадарства моцаю сілы маёй дзеля славы і велічы маёй?”
Навярніся, Ізраілю, да ГОСПАДА, Бога твайго, бо ты спатыкнуўся ў беззаконьні тваім.
Слухайце слова ГОСПАДА, сыны Ізраіля, бо ГОСПАД мае спрэчку з жыхарамі зямлі гэтай, бо няма праўды і няма міласэрнасьці, і няма веданьня Бога на зямлі.
Як ахвяры з дароў Маіх ахвяруюць мяса і ядуць яго, але ГОСПАД ня мае ўпадабаньня ў іх. Цяпер Ён узгадае беззаконьне іхняе і наведае грахі іхнія; яны вернуцца ў Эгіпет.
Я ненавіджу, Я грэбую сьвятамі і не адчуваю паху прыемнага на ўрачыстых сходах вашых.
З чым я выйду перад аблічча ГОСПАДА? Як схілюся перад Богам, [Які] на вышынях? Ці выйду перад аблічча Ягонае з цэласпаленьнямі, з цялятамі аднагадовымі?
Паведамлена табе, чалавеча, што добрае, і што ГОСПАД шукае ў цябе: каб ты чыніў суд [справядлівы], і любіў міласэрнасьць, і хадзіў пакорліва з Богам тваім.
Калі б вы разумелі, што значыць: “Міласэрнасьці хачу, а не ахвяры”, не асудзілі б бязьвінных.
Пайдзіце ж, навучыцеся, што значыць: “Міласэрнасьці хачу, а не ахвяры”. Бо Я прыйшоў не праведнікаў, але грэшнікаў клікаць да навяртаньня».
І любіць Яго ўсім сэрцам, усім розумам, усёю душою ды ўсёю моцаю, і любіць бліжняга як самога сябе больш, чым усе цэласпаленьні і ахвяры».
Усякі, хто ў Ім застаецца, не грашыць; усякі, хто грашыць, ня бачыў Яго і не пазнаў Яго.
І сказаў Самуэль: «Ці ж ГОСПАД хоча цэласпаленьняў і ахвяраў крывавых больш, чым паслухмянасьці голасу ГОСПАДА? Лепш паслухмянасьць, чым ахвяры крывавыя, і пакорнасьць лепш, чым [ахвяра] з тлушчу бараноў.