І зыйшоў агонь ГОСПАДА, і спаліў ахвяру, і дровы, і камяні, і попел, і ваду, якая была ў рове, высушыў.
АДКРЫЦЦЁ 13:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І робіць знакі вялікія, і агонь робіць, каб зыходзіў з неба на зямлю перад людзьмі, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і творыць вялікія азнакі, так што і вагонь зводзіць зь неба на зямлю перад людзьмі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І чыніць ён вялікія знакі, нават агонь зводзіць з неба на зямлю на вачах у людзей. |
І зыйшоў агонь ГОСПАДА, і спаліў ахвяру, і дровы, і камяні, і попел, і ваду, якая была ў рове, высушыў.
I зрабілі гэтаксама варажбіты Эгіпецкія варажбою сваёю. I зацьвярдзела сэрца фараона, і ён не паслухаў іх, як і казаў ГОСПАД.
I не маглі варажбіты ўстаяць перад Майсеем з прычыны запаленьня, бо запаленьне было на варажбітах і на ўсіх Эгіпцянах.
І выйшаў агонь ад ГОСПАДА, і спаліў дзьвесьце пяцьдзясят чалавек, якія ахвяроўвалі кадзіла.
Бо паўстануць фальшывыя хрысты і фальшывыя прарокі і дадуць вялікія знакі і цуды, каб падмануць, калі магчыма, і выбраных.
Бо паўстануць фальшывыя хрысты і фальшывыя прарокі, і будуць рабіць знакі і цуды, каб зьвесьці, калі магчыма, і выбраных.
Як Яннэс і Ямбрэс супрацьстаялі Майсею, гэтак і яны супрацьстаяць праўдзе, людзі з папсаваным розумам, няздатныя ў веры.
І калі хто захоча зрабіць ім шкоду, агонь выйдзе з вуснаў іхніх і зьесьць ворагаў іхніх; і калі хто захоча зрабіць ім шкоду, мусіць ён быць забіты.
бо гэта — духі дэманаў, якія чыняць знакі, якія зыходзяць на валадароў зямлі і ўсяго сусьвету, каб сабраць іх на вайну ў той дзень вялікі Бога Усеўладнага.
І быў схоплены зьвер, і з ім — фальшывы прарок, які рабіў знакі перад ім, якімі падманваў тых, што атрымалі пазнаку зьвера і пакланяліся вобразу ягонаму. Абодва жыўцом былі кінутыя ў возера агню, якое палае серкаю.
І яны ўзыйшлі на шырыню зямлі, і атачылі табар сьвятых і горад улюбёны, і зыйшоў ад Бога з неба агонь, і зжор іх.