I сказаў ГОСПАД ёй: «Два народы ў жываце тваім, і два народы выйдуць з нутра твайго; і адзін народ будзе мацнейшым за другі, і старэйшы будзе служыць малодшаму».
АЎДЗЕЯ 1:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзыйдуць вызваліцелі на гару Сыён, каб судзіць гару Эзава, і станецца валадарства ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйдуць ратавальнікі на гару Сіён, каб судзіць гару Ісава, - і будзе царства Госпада. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прыйдуць збаўцы на гару Сіён, каб судзіць гару Эзава. І будзе валадарства ў Госпада!» |
I сказаў ГОСПАД ёй: «Два народы ў жываце тваім, і два народы выйдуць з нутра твайго; і адзін народ будзе мацнейшым за другі, і старэйшы будзе служыць малодшаму».
І даў ГОСПАД Ізраілю збаўцу, і быў ён вызвалены з рукі Сірыі. І жылі сыны Ізраіля ў намётах сваіх, як учора і пазаўчора.
І Ты аддаў іх у рукі прыгнятальнікаў іхніх, і яны ўціскалі іх. І ў часе ўціску свайго яны клікалі да Цябе, і Ты чуў з неба і, паводле літасьці Тваёй вялікай, Ты даваў ім збаўцаў, і яны выратоўвалі іх ад рукі прыгнятальнікаў іхніх.
Схамянуцца і зьвернуцца да ГОСПАДА ўсе канцы зямлі, і паклоняцца перад абліччам Тваім усе плямёны народаў.
І будзе ён на знак і на сьведчаньне для ГОСПАДА Магуцьцяў у зямлі Эгіпецкай. Бо калі яны будуць клікаць да ГОСПАДА перад абліччам прыгнятальнікаў, Ён пашле ім збаўцу, і абароніць, і выратуе.
І месяц пачырванее, і сонца засароміцца, бо заваладарыць ГОСПАД Магуцьцяў на гары Сыён і ў Ерусаліме, і перад старшынямі ягонымі [будзе] слава Ягоная.
І разумныя будуць зьзяць як сьвяцілы на прасьцягу [неба], і тыя, якія прывялі да праведнасьці шматлікіх — як зоркі, на вякі вечныя.
Тады разьбіліся на кавалкі жалеза, гліна, медзь, срэбра і золата і сталіся як мякіна на таку летам, і вецер панёс іх, і ніякага сьледу не знайшлося пасьля іх. А камень, які ўдарыў балвана, стаў гарою вялізарнаю і напоўніў усю зямлю.
А ў дні валадароў тых Бог Нябесны паставіць валадарства, якое вечна ня будзе зьнішчана, і гэтае валадарства ня будзе пераходзіць да іншага народу; яно скрышыць і зруйнуе ўсе валадарствы, а само будзе стаяць на вякі,
І была дадзена Яму ўлада, слава і валадарства, каб усе народы, плямёны і мовы служылі Яму. Улада Ягоная — улада вечная, якая не праміне, і валадарства Ягонае ня будзе зьнішчана.
Валадарства і ўлада і веліч валадарстваў пад усім небам будзе дадзена народу сьвятых Найвышэйшага. Валадарства Ягонае — валадарства вечнае, і ўсе ўлады будуць служыць Яму і будуць слухаць Яго”.
І станецца, кожны, хто будзе клікаць імя ГОСПАДА, будзе выбаўлены, бо на гары Сыён і ў Ерусаліме будзе выбаўленьне, як сказаў ГОСПАД, і сярод тых, якія засталіся, якіх ГОСПАД пакліча.
І Я зраблю кульгавых рэштаю, і адкінутых — народам магутным, і ГОСПАД будзе валадарыць над імі на гары Сыён ад цяпер і на вякі.
І будзе ГОСПАД Валадаром над усёю зямлёй. У той дзень будзе ГОСПАД адзін, і імя Ягонае — адно.
і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Бо Тваё Валадарства, і моц, і слава навекі. Амэн”.
каб вы елі і пілі за сталом Маім у Валадарстве Маім; і сядзелі на пасадах, судзячы дванаццаць каленаў Ізраіля».
Захоўвай сябе і вучэньне, трывай у гэтым, бо, гэтак робячы, і сябе збавіш, і тых, якія слухаюць цябе.
няхай ведае, што той, які навярнуў грэшніка з памылковага шляху ягонага, збавіць душу [ягоную] ад сьмерці і прыкрые мноства грахоў.
І сёмы анёл затрубіў, і сталіся вялікія галасы ў небе, якія казалі: «Валадарствы сьвету сталіся [Валадарствам] Госпада нашага і Хрыста Ягонага, і Ён будзе валадарыць на вякі вякоў».
І пачуў я быццам голас шматлікага натоўпу, і быццам голас мноства водаў, і быццам гук грымотаў моцных, які казаў: «Альлелюя! Бо заваладарыў Госпад, Бог Усеўладны!
І ўбачыў я пасады, і сядзелі на іх, і быў ім дадзены суд, і душы сьцятых за сьведчаньне Ісуса і за слова Божае, і тых, якія не пакланіліся зьверу і вобразу ягонаму, і не атрымалі пазнакі на лоб свой і на руку сваю. І яны ажылі, і валадарылі з Хрыстом тысячу гадоў.
І клікалі сыны Ізраіля ГОСПАДА, і ГОСПАД паставіў ім збаўцу з сыноў Ізраіля, і выратаваў іх Атніэль, сын Кеназа, малодшы брат Халева.