ІСАІ 21:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Цяжар адносна Арабіі. У лесе ў Арабіі начуйце, караваны Дэданцаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прароцтва пра Аравію. - У лесе Аравійскім пачуйце, караваны Дэданскія! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прадказанне ў пустыні. На лясным выгане, у пустыні начуйце, караваны дэданітаў. |
апрача таго, што прыходзіла праз падаткі ад гандляроў, і ад купцоў, і ад усіх валадароў Арабскіх, і ад намесьнікаў у зямлі [Ізраіля].
[Вось] сыны Кетуры, наложніцы Абрагама; яна нарадзіла Зімрана, Ёкшана, Мэдана, Мадыяна, Ішбака і Шуаха. А сыны Ёкшана: Шэва і Дэдан.
Ня будзе ён абжыты на вякі, і ня будзе заселены з пакаленьня ў пакаленьне, і не паставіць там Араб намёт, пастухі ня будуць адпачываць там.
Сказаў вартаўнік: «Прыходзіць раніца, але яшчэ ноч. Калі вы хочаце спытацца, пытайцеся, вяртайцеся, прыходзьце!»
Уцякайце, бяжыце назад, хавайцеся ў ямы, жыхары Дэдану, бо Я прывёў загубу Эзава на яго, час, калі наведваю яго.
Сыны Дэдану вялі гандаль з табою, і шматлікія астравы гандлявалі з табою. Косьць слановую і дрэва гэбан прыносілі як даніну.
Бо Агар ёсьць гара Сынай у Арабіі і адпавядае цяперашняму Ерусаліму, які ў няволі з дзецьмі сваімі;