Вось, Я пашлю яму духа, і ён пачуе вестку, і вернецца ў зямлю сваю, і Я ўдару яго мячом у зямлі ягонай”».
ЁВА 4:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад гневу Божага яны гінуць, і ад полымя гневу Ягонага зьнікаюць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) ад павеву Божага гінуць і ад духу гневу Ягонага чэзнуць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) загінулі ад подыху Бога і звяліся духам гневу Яго. |
Вось, Я пашлю яму духа, і ён пачуе вестку, і вернецца ў зямлю сваю, і Я ўдару яго мячом у зямлі ягонай”».
раптам паднялася страшэнная бура з пустыні, зрушыла чатыры вуглы дому, які ўпаў і падушыў дзяцей тваіх, і яны памерлі. Ацалеў я адзін, каб паведаміць табе».
Ня выберацца ён з цемры, і сьпёка спаліць парасткі ягоныя, і вецер абаб’е першацьвет ягоны.
Ты павеяў духам Тваім, і пакрыла іх мора. Яны патанулі, як волава, у водах магутных.
I ад подыху гневу Твайго сабраліся воды, сталіся як копы струмяні, сьселіся бездані ў сэрцы мора.
але Ён будзе судзіць бедных паводле праведнасьці і пакорным зямлі будзе даваць суд паводле справядлівасьці. І Ён ударыць зямлю кіем вуснаў Сваіх, і подыхам вуснаў Сваіх заб’е бязбожніка.
Бо здаўна ўжо прыгатаваны Тафэт, таксама прызначаны для валадара, глыбокі і шырокі, вогнішча агню, і дрэва шмат; і подых ГОСПАДА, як струмень серкі, распаліць яго.
Высыхае трава, вяне кветка, бо вецер ГОСПАДА падзьмуў на яе. Сапраўды, народ — як трава.
І тады адкрыецца беззаконьнік, якога Госпад заб’е духам вуснаў Сваіх і зьнішчыць зьяўленьнем прыйсьця Свайго,
Навярніся, а калі не, хутка прыйду да цябе і буду ваяваць з імі мячом вуснаў Маіх’.