ЁВА 31:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна) На двары не заставаўся прыхадзень, брама мая была адкрытая для падарожнікаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дарожнік не начаваў на вуліцы; дзьверы мае праходжаму я адчыняў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) на двары не заставаўся прыхадзень, брама мая адкрытая была для вандроўніка; |
Ці ж ня ў тым [пост], каб падзяліцца хлебам сваім з галодным, убогіх і бяздомных увесьці ў дом? Калі ўбачыш голага, апрані яго, і перад крэўным сваім не хавайся.
Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есьці; Я смагнуў, і вы напаілі Мяне; быў чужынцам, і вы прынялі Мяне,
І, адказваючы, Валадар скажа ім: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”.
засьведчаная ў добрых учынках, калі дзяцей выгадавала, калі прыймала падарожных, калі абмывала ногі сьвятым, калі падтрымлівала прыгнечаных, калі ішла сьледам за ўсякай добрай справай.
Пра гасьціннасьць не забывайцеся, бо праз яе некаторыя, ня ведаючы, гасьцявалі анёлаў.
І завярнуліся яны туды, каб там пераначаваць. Але калі туды заехалі і сядзелі на плошчы гораду, ніхто не хацеў прыняць іх на ноч.
І падняў ён вочы свае, і ўбачыў падарожнага чалавека, які сядзеў на плошчы гораду, і спытаўся ў яго той стары: «Адкуль ты і куды ідзеш?»