«Пане мой, паслухай мяне! Зямля [вартая] чатырыста сыкляў срэбра. Што гэта для мяне і для цябе? І пахавай памёршую тваю».
ЁВА 28:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сапраўды, срэбра мае пачаткі жылаў, і ёсьць месца для золата, дзе яго ачышчаюць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так! У срэбра ёсьць вытокавая жыліна, і ў золата месца, дзе яго плавяць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Срэбра мае пачаткі жылаў, і ў золата ёсць месца, дзе яго плавяць. |
«Пане мой, паслухай мяне! Зямля [вартая] чатырыста сыкляў срэбра. Што гэта для мяне і для цябе? І пахавай памёршую тваю».
I сталася, як вярблюды напіліся, узяў чалавек той залатое колца ў паўсыкля вагою і два бранзалеты на рукі ейныя, вага якіх дзесяць сыкляў золата,
І ўсе пасудзіны, з якіх піў валадар Салямон, [былі] залатыя. І ўвесь посуд у доме з лесу Лібанскага быў з чыстага золата. Нічога не было са срэбра, бо ня мела яно ніякай [вартасьці] ў часы Салямона,
«За злачынствы супраць прыгнечаных, за стогны ўцісканых паўстану цяпер, — кажа ГОСПАД, — пастаўлю ў бясьпецы таго, на якога дыхаюць [пагрозай]».
Літавальны гаршчок для срэбра і горан для золата, а для чалавека — вусны, якія хваляць яго.
І Я правяду гэтую трэцюю [частку] праз агонь, і ачышчу іх, як ачышчаюць срэбра, і выспрабую іх, як выпрабоўваюць золата. Ён будзе клікаць імя Маё, і Я адкажу яму і скажу: «Гэта народ Мой», і ён скажа: «ГОСПАД — [гэта] Бог мой!»
каб выпрабаваньне веры вашае, якая шмат каштоўнейшая за золата, што гіне, хоць і агнём выпрабоўваецца, было знойдзена на хвалу, і пашану, і славу ў адкрыцьці Ісуса Хрыста,