ЁВА 13:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Я хачу гаварыць з Усемагутным і прагну Богу прадставіць [справу маю]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але я да Ўсяўладнага хацеў бы гаварыць і жадаў бы спаборнічаць з Богам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але ж, аднак, я буду прамаўляць да Усемагутнага, і прагну я паразважаць з Богам; |
Хоць бы і забіў мяне [Бог], буду мець у Ім надзею і буду абараняць шляхі мае перад абліччам Ягоным.
Хто мне дасьць таго, хто паслухае мяне? Вось подпіс мой. Няхай Усемагутны адкажа мне! Вось кніга, якую напісаў супраціўнік мой,
Прадстаўце судовую справу вашую, кажа ГОСПАД. Прывядзіце доказы свае, кажа Валадар Якуба.
Слухайце справу судовую ГОСПАДА, горы і магутныя падваліны зямлі; бо справа судовая ў ГОСПАДА з народам Ягоным, і з Ізраілем Ён судзіцца.