Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


103 Вершы з Бібліі пра розум і мысленне

103 Вершы з Бібліі пра розум і мысленне

Задумайся, сябар, над тым, што кажа нам Евангелле ад Мацвея (12:30): любіць Госпада трэба ўсім сэрцам, усім розумам, усёй душой. Бо менавіта ў нашых думках нараджаецца і дабро, і зло. У сваім розуме мы можам ствараць, марыць, благаслаўляць ці праклінаць, захоўваць балючыя ўспаміны ці адкідаць тое, што нам шкодзіць.

Мы самі вырашаем, што захоўваць у сваёй свядомасці: тое, што радуе, ці тое, што прыносіць боль. Але Бог не хоча, каб мы жылі паводле ўласных рашэнняў. Ён жадае весці нас па жыцці і вучыць таму, што лепш для нашай душы.

Мы павінны любіць Яго ўсім сэрцам і ўсім розумам, шчыра, без злосці і падману, дазваляючы Яго любові кіраваць нашымі думкамі і пачуццямі. Толькі так мы зможам жыць жыццём, прыемным Яму.




ПІЛІПЯНАЎ 4:8

Нарэшце, браты, што ёсьць праўдзівае, што сумленнае, што справядлівае, што чыстае, што вартае любові, што добрай славы, калі ёсьць якая цнота і якая пахвала, — пра тое думайце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 22:37

А Ісус сказаў яму: «“Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменьнем тваім”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:23

З усёй стараннасьцю захоўвай сэрца тваё, бо з яго крыніца жыцьця.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 10:5

[Мы змагаемся,] руйнуючы думкі і ўсякае ўзьвялічваньне, якія ўздымаюцца супраць веданьня Бога, і беручы ў палон усякую думку на паслухмянасьць Хрысту,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 26:3

Таго, чые думкі скіраваныя [на Цябе], Ты захоўваеш у поўным супакоі, бо ён на Цябе спадзяецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:5

Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 2:16

Бо хто зразумеў розум Госпада, што будзе [нешта] даводзіць Яму? А мы маем розум Хрыстовы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:2

і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 139:1-2

Кіраўніку хору. Давіда. Псальм. ГОСПАДЗЕ, Ты дасьледаваў мяне і ведаеш [мяне]. там таксама рука Твая вадзіла б мяне, і трымала б мяне правіца Твая. Калі б я сказаў: «Няхай цемра пакрые мяне, і ноччу няхай станецца сьвятло вакол мяне», дык і цемра ня будзе цёмнай для Цябе, і ноч заясьнее, як дзень; цемра, як сьвятло. Бо Ты стварыў ныркі мае, выткаў мяне ва ўлоньні маці маёй. Слаўлю Цябе, бо я захапляльна і дзівосна збудаваны; цудоўныя справы Твае, і душа мая ведае [гэта] добра. Не былі схаваныя косткі мае перад Табою, калі я кшталтаваўся пад заслонай, быў вытканы ў глыбінях зямлі. Зародак мой бачылі вочы Твае; і ў кнізе Тваёй запісаны ўсе дні, што былі вызначаны, калі яшчэ ніводнага з іх не было. Якія каштоўныя для мяне думкі Твае, Божа, якая вялікая безьліч іх! Лічу іх, але іх больш, чым пяску. Я буджуся, і я ўсьцяж з Табою. Калі б Ты, Божа, забіў бязбожніка, тады людзі крывавыя адыйдуць ад мяне. Ты ведаеш, калі я сядаю і калі я ўстаю; разумееш думку маю здалёк.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:2

Пра ўзгорнае думайце, а не пра зямное,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 19:14

І трымай далёка слугу Твайго ад свавольства, няхай яно нада мною не пануе. Тады я буду беззаганны і ня буду мець пакараньня за правіну вялікую.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 7:25

Дзякую Богу праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага. Дык таму я сам розумам служу Закону Божаму, а целам — закону грэху.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 1:10

Малю вас, браты, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб усе вы казалі тое самае, і не было між вамі падзелаў, але каб вы былі злучаны ў тым самым розуме і ў той самай думцы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 23:7

бо якія думкі ў сэрцы ягоным, такі і ён. «Еш і пі», — кажа ён табе, але сэрца ягонае не з табою.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 1:13

Дзеля гэтага, падперазаўшы паясьніцы розуму вашага і будучы цьвярозымі, да канца спадзявайцеся на ласку, якая прыносіцца вам у адкрыцьці Ісуса Хрыста.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 94:19

Калі мноства цяжкіх думак у нутры маім, пацяшэньні Твае падбадзёрваюць душу маю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:8

Двудушны чалавек няцьвёрды на ўсіх шляхах сваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:6

Бо думкі цялесныя — сьмерць, а думкі духоўныя — жыцьцё і супакой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:23

а абнавіцца духам розуму вашага

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:5

Бо няхай тое ў вас думаецца, што і ў Хрысьце Ісусе,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 139:17-18

Якія каштоўныя для мяне думкі Твае, Божа, якая вялікая безьліч іх! Лічу іх, але іх больш, чым пяску. Я буджуся, і я ўсьцяж з Табою.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:14

Сэрца разумнае шукае веданьня, а вусны неразумных жывяцца дурнотаю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:16

А я кажу: хадзіце [паводле] духа і пажаданьняў цела ня будзеце спаўняць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 4:12

Бо слова Божае жывое і дзейснае, і вастрэйшае за ўсякі меч двусечны, і працінае аж да разьдзяленьня душы і духа, суставаў і шпіку, і судзіць думкі і намеры сэрца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 55:8-9

Бо думкі Мае — гэта ня думкі вашыя, і шляхі вашыя — гэта не шляхі Мае, кажа ГОСПАД. Бо як неба высока над зямлёю, так вышэйшыя шляхі Мае ад шляхоў вашых, і думкі Мае — ад думак вашых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 77:6

Разважаю пра дні старадаўнія, пра гады спрадвечныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 1:28

I, як яны не спрабавалі мець пазнаньне Бога, аддаў іх Бог няздатнаму розуму рабіць, што не належыць,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:7

і супакой Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Ісусе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:33

Шукайце ж перш Валадарства Божага і праведнасьці Яго, і тое ўсё дадасца вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:11

У сэрцы маім я хаваю слова Тваё, каб не зграшыць супраць Цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 1:21

І вас, якія былі некалі адлучаныя і ворагі, разуменьнем [зьвернутыя] да злых справаў,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 4:7

Дык падпарадкуйцеся Богу; супраціўцеся д’яблу, і ўцячэ ад вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:3

Ускладзі на ГОСПАДА ўсе справы свае, і ўсе намеры твае зьдзейсьняцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:8

Шчасьлівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:3

Бо праз ласку, дадзеную мне, кажу кожнаму з вас: ня думайце [пра сябе] больш, чым трэба думаць, але думайце цьвяроза, як Бог кожнага надзяліў мерай веры.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:10-11

Нарэшце, браты мае, умацоўвайцеся ў Госпадзе і ва ўладзе магутнасьці Яго. Апраніцеся ў-ва ўсю зброю Божую, каб маглі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябла,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:105

Слова Тваё — сьветач для ног маіх і сьвятло на сьцежцы маёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:21

Усё выпрабоўвайце; добрага трымайцеся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 18:15

Сэрца разважнае набывае веды, і вуха мудрых шукае веданьня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:2

углядаючыся на Пачынальніка і Завяршальніка веры, Ісуса, Які замест радасьці, што была перад Ім, вытрываў крыж, пагардзіўшы сорамам, і сеў праваруч пасаду Божага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 26:2

Выпрабуй мяне, ГОСПАДЗЕ, і дасьведчы; ачысьці ныркі мае і сэрца маё!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 1:7

бо даў нам Бог ня духа палахлівасьці, але сілы, і любові, і цьвярозага мысьленьня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 10:10

бо сэрца верыць дзеля праведнасьці, а вусны вызнаюць дзеля збаўленьня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 139:23-24

Дасьледуй мяне, Божа, і спазнай сэрца маё, выспрабуй мяне і спазнай думкі мае! І паглядзі, ці не на гаротным я шляху, і шляхам вечнасьці вядзі мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 40:31

а тыя, якія спадзяюцца на ГОСПАДА, аднаўляюць сілы, узьнімаюць крылы, як у арла, будуць бегчы, і ня стомяцца, і будуць хадзіць, і не саслабеюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 3:19

Іхні канец — загуба, іхні бог — чэрава, і слава [іхняя] ў сораме іх, яны думаюць пра зямное.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:10

і апрануўшыся ў новага, які абнаўляецца ў пазнаньні паводле вобразу Таго, Хто яго стварыў,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:59

Я думаў пра шляхі мае, і зьвярнуў ногі мае да сьведчаньняў Тваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:15

Шлях неразумнага слушны ў вачах ягоных, але мудры той, хто слухае параду.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:21

Бо дзе скарб ваш, там будзе і сэрца вашае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:3

Бо калі хто думае, што ён ёсьць нешта, будучы нічым, ашуквае самога сябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:8

Будзьце цьвярозымі, чувайце, бо супраціўнік ваш, д’ябал, як леў рыклівы, ходзіць, шукаючы, каго праглынуць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:5-6

Бо тыя, што паводле цела, — пра цялеснае думаюць; а тыя, што паводле духа, — пра духоўнае. Бо думкі цялесныя — сьмерць, а думкі духоўныя — жыцьцё і супакой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:148

Вочы мае апярэджваюць варту [начную], каб мне разважаць пра слова Тваё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:33

Не падманвайце сябе: благія таварыствы псуюць добрыя звычаі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 14:12

Ёсьць шлях, які слушны ў вачах чалавека, але канец яго — шляхі сьмерці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 26:12

ГОСПАДЗЕ, Ты даеш супакой нам, бо ўсе справы нашыя Ты выканаў для нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 4:16

Дзеля гэтага мы не журымся, але, калі наш вонкавы чалавек зьнішчаецца, дык унутраны дзень пры дні абнаўляецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 1:27

Толькі жывіце дастойна Эвангельля Хрыстовага, каб мне, ці як прыйду і ўбачу вас, ці адсутны, чуць пра вас, што вы стаіцё ў адным духу, змагаючыся аднадушна за веру Эвангельскую

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:18

І не ўпівайцеся віном, бо ў ім распуста, але напаўняйцеся Духам,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:73

Рукі Твае зрабілі мяне і ўмацавалі; дай мне разуменьне, каб я навучыўся прыказаньням Тваім!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 2:8

Глядзіце, каб хто не збаламуціў вас філасофіяй і пустым падманам паводле традыцыі чалавечай, паводле стыхіяў сьвету, а не паводле Хрыста.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 55:22

гладкія, як тое масла, вусны ягоныя, а ў сэрцы — варожасьць; словы ягоныя лагаднейшыя за алей, але яны — мячы аголеныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 15:19

Бо з сэрца выходзяць злыя думкі, забойствы, распуснасьць, чужалоства, крадзяжы, фальшывыя сьведчаньні, блюзьнерствы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:7

Бо думкі цялесныя — варожасьць да Бога, бо яны не падпарадкоўваюцца закону Божаму, дый ня могуць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 2:15-16

Не любіце сьвету, ані таго, што ў сьвеце. Хто любіць сьвет, у тым няма любові Айца. Бо ўсё, што ў сьвеце: пажаданьне цела, і пажаданьне вачэй, і пыха жыцьцёвая, — ня ёсьць ад Айца, але ад сьвету.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:9

Сэрца чалавека абдумвае шлях свой, але ГОСПАД накіроўвае крокі ягоныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:25

Калі мы жывем [паводле] Духа, дык і ходзім сьледам за Духам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 3:18

Ніхто няхай ня зводзіць сам сябе. Калі хто з вас думае быць мудрым у гэтым веку, няхай будзе дурным, каб быць мудрым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 86:11

Навучы мяне, ГОСПАДЗЕ, шляху Твайму, каб хадзіў я ў праўдзе Тваёй; зьяднай сэрца маё, каб баялася імя Твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:13

Усё магу ў Хрысьце, Які ўмацоўвае мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 2:22

Ад юнацкіх пажаданьняў уцякай, а імкніся да праведнасьці, веры, любові, супакою з тымі, хто прызывае Госпада ад чыстага сэрца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 62:1-2

Кіраўніку хору: на лад Едутуна. Псальм Давіда. Сыны чалавечыя — толькі марнасьць, сыны людзкія — хлусьня; калі пакладзеш іх на шалі, яны разам лягчэй за марнасьць! Не спадзявайцеся на крыўду, не марнейце ў зрабаваным, калі вам памножыцца багацьце, сэрца свайго да яго не прыкладайце! Раз сказаў Бог, а я двойчы пачуў гэта, што сіла — у Бога. І ў Цябе міласэрнасьць, Госпадзе, бо Ты даеш чалавеку паводле ўчынкаў ягоных. Толькі ў Богу супакойваецца душа мая, ад Яго збаўленьне маё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 48:18

Калі б ты зважаў на прыказаньні Мае, стаўся б супакой твой, як рака, і праведнасьць твая — як хвалі марскія.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 19:7

Ад краю неба выходзіць яно і бяжыць да краю ягонага, і нішто не схаваецца ад гарачыні ягонай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:5

Нехта судзіць [па-рознаму] дзень супраць дня, а нехта судзіць усякі дзень [аднолькава]. Кожны будзь пэўны ў сваім розуме.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:24-25

Дык кожнага, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, прыраўняю да чалавека мудрага, які пабудаваў дом свой на скале. І пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі на дом той; і ён ня ўпаў, бо быў умацаваны на скале.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:22

Бяз рады руйнуюцца намеры, а з мноствам дарадцаў яны зьдзяйсьняюцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:7-8

Не падманвайцеся, з Бога не пасьмяешся. Бо што чалавек сее, тое і будзе жаць. Хто сее ў цела сваё, з цела будзе жаць сапсутасьць; а хто сее ў Дух, з Духа будзе жаць жыцьцё вечнае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 1:21-22

І вас, якія былі некалі адлучаныя і ворагі, разуменьнем [зьвернутыя] да злых справаў, цяпер пагадзіў ва ўласным целе Яго праз сьмерць, каб паставіць вас сьвятымі, і беззаганнымі, і бездакорнымі перад Сабою,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 4:5

а ня ў жарсьцях пажадлівасьці, як пагане, што ня ведаюць Бога;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 130:5

Спадзяюся на ГОСПАДА, спадзяецца душа мая, і ў слове Ягоным маю спадзяваньне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 3:13-14

Браты, я не лічу сябе, што дасягнуў, а толькі, забываючыся пра тое, што ззаду, і імкнучыся да таго, што наперадзе, імчу да мэты, да ўзнагароды пакліканьня Божага, якое з гары ў Хрысьце Ісусе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:7-8

Галоўнае — мудрасьць; набывай мудрасьць, і за ўсю маёмасьць тваю набывай розум. Узьвяліч яе, і яна падыме цябе, яна праславіць цябе, калі ты ўхопішся за яе,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 10:3-4

Бо мы, ходзячы ў целе, не паводле цела змагаемся, бо зброя змаганьня нашага не цялесная, але магутная ад Бога на руйнаваньне цьвярдыняў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:10

Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 28:18

І, падыйшоўшы, Ісус сказаў ім, кажучы: «Дадзена Мне ўся ўлада ў небе і на зямлі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:80

Няхай будзе сэрца маё беззаганным у [выкананьні] пастановаў Тваіх, каб я ня быў асаромлены.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 32:17

І будзе працаю праведнасьці мір, а плодам праведнасьці — спакой і бясьпека на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 2:6

Бо ГОСПАД дае мудрасьць, і з вуснаў Ягоных — веданьне і разуменьне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 25:4-5

ГОСПАДЗЕ, дай мне ведаць шляхі Твае, навучы мяне сьцежкам Тваім. Вядзі мяне ў праўдзе Тваёй і навучы, бо Ты — Бог збаўленьня майго, на Цябе спадзяюся ў-ва ўсякі дзень.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 8:10

Вось запавет, які Я заключу з домам Ізраіля пасьля тых дзён, — кажа Госпад, — даючы законы Мае ў думкі іхнія, напішу іх і на сэрцах іхніх, і буду ім Богам, а яны Мне будуць народам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 3:20

Бо калі сэрца нас дакарае, дык Бог большы за сэрца нашае і ведае ўсё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:165

Вялікі супакой Ты даеш тым, якія любяць Закон Твой, і яны не спатыкнуцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:12

Дык апраніцеся, як выбраныя Божыя, сьвятыя і ўлюбёныя, у міласэрнасьць, ласкавасьць, пакору, ціхасьць, доўгацярплівасьць,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 21:2

Усе шляхі чалавека слушныя ў вачах ягоных, але ГОСПАД узважвае сэрцы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:22

Плод жа Духа — любоў, радасьць, супакой, доўгацярплівасьць, ласкавасьць, добрасьць, вера,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 86:15

Але Ты, Госпадзе, — Бог спагадлівы і літасьцівы, павольны да гневу і багаты на міласэрнасьць і праўду.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:14

Усё рабіце без нараканьняў і хістаньняў,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 2:29

але хто ва ўтоенасьці Юдэй, і [ў якога] абразаньне сэрца Духам, а ня літарай, такому пахвала не ад людзей, але ад Бога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 2:12

А мы атрымалі ня духа сьвету, але Духа, Які ад Бога, каб ведаць, што падаравана нам ад Бога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 16:26

Бо якая карысьць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь сьвет, а душы сваёй пашкодзіць? Або што дасьць чалавек у выкуп за душу сваю?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 139:14

Слаўлю Цябе, бо я захапляльна і дзівосна збудаваны; цудоўныя справы Твае, і душа мая ведае [гэта] добра.

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

О, вечны, вялікі і моцны Божа, толькі Ты варты ўсёй славы і пашаны! У імя Ісуса я клічу да Цябе, каб падзякаваць усім сэрцам за Тваю любоў і моц. Дзякую Табе за ўсе дары, якія Ты мне паслаў, ад жыцця да маіх блізкіх. Ойча, я разумею, што каб змяніць свае ўчынкі, трэба змяніць свае думкі. Таму прашу Цябе, вызвалі мой розум ад усяго, што мяне мучыць, блытае і крадзе спакой майго сэрца, што адбіваецца і на маёй сям'і. Духу Святы, вызвалі мяне ад страху, крыўды, дэпрэсіі і думак пра самагубства. Божа, ачысці кожную клетку майго мозгу Тваім словам, напоўні мой розум Тваёй прысутнасцю, каб не было месца для ворага і яго злосных слоў. Адмаўляюся ад жалю да сябе, ад адкінутасці, ад пустых жарсцяў, распусты, парнаграфіі і бязладных палавых сувязяў. Абвяшчаю, што я вольны і новае стварэнне ў Хрысце Ісусе, бо Тваё слова кажа: "знішчаючы задумы і ўсякую пыху, што паўстае супраць пазнання Бога, і бяручы ў палон кожную думку ў паслушэнства Хрысту". У імя Ісуса адпрэчваю ўсялякую цемру ў маім розуме, разрываю ўсе путы майго розуму і разбіваю ўсе ланцугі няволі, бо Бог вывеў мяне з цемры і грахоў у сваё цудоўнае святло. У імя Ісуса. Амін.
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы