У той самы час, адказваючы, Ісус сказаў: «Слаўлю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты прыхаваў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта малым дзецям.
ЯНА 7:48 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці ўверыў у Яго хоць хто з начальнікаў або фарысеяў? Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці паверыў у Яго хто з начальнікаў ці з фарысэяў? Біблія (пераклад В. Сёмухі) ці паверыў у Яго хто з начальнікаў, альбо з фарысэяў? |
У той самы час, адказваючы, Ісус сказаў: «Слаўлю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты прыхаваў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта малым дзецям.
Усё ж такі многа з кіраўнікоў уверыла ў Яго, але са страху перад фарысеямі не прызнаваліся, каб іх не вылучылі з сінагогі;
Бо вось яўна прамаўляе, і нічога Яму не кажуць. Ці, можа, пераканаліся кіраўнікі, што Ён – сапраўды Хрыстос?
І слова Божае расло, і павялічвалася вельмі лічба вучняў у Ерузаліме; нават вялікая колькасць святароў схілілася да веры.
Дзе мудрэц? Дзе кніжнік? Дзе даследчык гэтага веку? Ці не зрабіў Бог мудрасць гэтага свету дурнотай?
якой ніводзін з валадароў гэтага веку не пазнаў, бо, калі б пазналі, ніколі не ўкрыжавалі б Госпада славы.