Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЯНА 6:41 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Дык наракалі юдэі на Яго, што Ён сказаў: «Я – хлеб, які сышоў з неба»,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Тады Юдэі пачалі наракаць на Яго, бо Ён сказаў: «Я ёсьць хлеб, які з неба зыйшоў»,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Абурыліся на Яго Юдэі за тое, што Ён сказаў: Я ёсьць хлеб, які сыйшоў зь нябёсаў, -

Глядзіце раздзел



ЯНА 6:41
14 Крыжаваныя спасылкі  

І наракалі фарысеі і кніжнікі, кажучы: «Ён прымае грэшнікаў і есць з імі».


І ўсе, як убачылі гэта, пачалі наракаць, кажучы: «Да грэшніка пайшоў у госці».


Дык наракалі фарысеі і кніжнікі на вучняў Яго, кажучы: «Чаму гэта вы з мытнікамі і грэшнікамі ясце і п’яце?»


І вось сведчанне Яна, калі юдэі з Ерузаліма паслалі да яго святароў і левітаў, каб у яго спыталіся: «Хто ты?»


Бо хлеб Божы ёсць Той, Які з неба сышоў і дае жыццё свету».


Адказаў Ісус і сказаў ім: «Не наракайце адзін на аднаго.


Гэты хлеб, які з неба сышоў, не так, як бацькі вашыя елі манну і паўміралі. Хто есць гэты хлеб, будзе жыць вечна».


Дык многія з вучняў Яго, чуючы гэта, сказалі: «Жорсткае гэта слова! Хто яго слухаць можа?»


Адгэтуль многія вучні Яго вярнуліся назад ды ўжо з Ім не хадзілі.


І шмат спрэчак пра Яго было ў натоўпе. Адны казалі: «Ён добры!»; а другія казалі: «Не, але зводзіць людзей».


І не наракайце, як і некаторыя з іх наракалі і пагінулі ад нішчыцеля.


Яны наракальнікі нездаволеныя ды жывуць згодна сваёй пажадлівасці, і вусны іх гавораць напышліва, і дзеля карысці бываюць ліслівыя да людзей.