А цяпер, Госпадзе Божа, Ты — Бог, і Твае словы будуць праўдзівыя, і, такім чынам, калі Ты абяцаў паслугачу Твайму гэтае дабро,
ЯНА 17:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Асвяці іх у праўдзе Тваёй; Слова Тваё ёсць праўда. Біблія (пераклад А.Бокуна) Асьвяці іх у праўдзе Тваёй! Слова Тваё — праўда. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Асьвяці іх у праўдзе Тваёй: слова Тваё ёсьць праўда. |
А цяпер, Госпадзе Божа, Ты — Бог, і Твае словы будуць праўдзівыя, і, такім чынам, калі Ты абяцаў паслугачу Твайму гэтае дабро,
«Дзеля ўціскання гаротных ды ўздыхання ўбогіх паўстану цяпер, — кажа Госпад: — выратую таго, кім пагарджаюць».
А што ў добрай зямлі – гэта тыя, што, добрым і шчырым сэрцам слухаючы слова, берагуць яго ды прыносяць плады ў цярплівасці.
А вы імкнецеся цяпер Мяне забіць, Чалавека, Які вам абвяшчаў праўду, якую пачуў ад Бога; гэтага Абрагам не рабіў!
Мы ж усе з адкрытым тварам аглядаем славу Госпадаву, быццам у люстэрку, і перамяняемся ў Яго вобраз з яснасці ў яснасць, так, як ад Госпадава Духа.
Нам жа належыць заўжды дзякаваць Богу за вас, умілаваныя Госпадам браты, бо ад пачатку, праз асвячэнне Духа і веру праўды Бог вас выбраў на збаўленне,
Таму адкіньце ўсякі бруд і лішнюю злосць і з пакораю прымайце засеянае слова, каторае можа збавіць душы вашы.