Пасля таго Абсалом справіў сабе калясніцы, і коней, і пяцьдзесят мужчын, якія хадзілі перад ім.
ЯНА 12:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Не бойся, дачка Сіёна! Вось жа, Валадар твой прыходзіць, седзячы на асляняці». Біблія (пераклад А.Бокуна) «Ня бойся, дачка Сыёну! Вось, Валадар твой прыходзіць, седзячы на асьляняці». Біблія (пераклад В. Сёмухі) «ня бойся, дачка Сыёнавая! вось, Цар твой ідзе, седзячы на маладым асьляняці». |
Пасля таго Абсалом справіў сабе калясніцы, і коней, і пяцьдзесят мужчын, якія хадзілі перад ім.
І спытаўся цар у Сібы: «Што яны жадаюць сабе за гэта?» І Сіба адказаў: «Гэтыя аслы — для дома цара; і хлябы, і плады летнія — на ежу паслугачам тваім; а віно — каб піў той, хто зняможацца ў пустыні!»
сказаў ён ім: «Вазьміце з сабою паслугачоў гаспадара вашага і пасадзіце Саламона, сына майго, на мула майго, і вядзіце яго ў Гіхон,
Не бойся, чарвяк Якубе, — людзі з Ізраэля, — Я дапамагу табе”, — кажа Госпад і Збаўца твой, Святы Ізраэлеў.
Вось што даў Госпад пачуць на граніцах зямлі: «Скажыце дачцы сіёнскай: “Вось жа, прыходзіць збаўленне тваё, вось плата Яго разам з Ім і ўзнагарода Яго перад ёю”».
І ты, вежа статка, узгорак дачкі сіёнскай, ранейшая ўлада прыйдзе і вернецца да цябе, царства — да дачкі Ерузаліма.
Цешся радасна, дачка Сіёна, гамані, дачка Ерузаліма. Вось, ідзе да цябе Валадар твой, Ён справядлівы і збаўца, ціхмяны, Які сядзіць на асліцы і на асляняці, сыне пад’ярэмнай.
«Скажыце дачцы Сіёна: “Вось, ідзе да цябе Валадар твой, ціхмяны, седзячы на асліцы і на асляняці, сыне пад’ярэмнай”».
Толькі хай не набывае ён сабе многа коней і не вяртае народ у Егіпет, каб павялічыць колькасць коней, тым больш што Госпад загадаў вам, каб ніколі больш гэтаю дарогаю не вярталіся.
Ён меў сорак сыноў і ад іх трыццаць унукаў, якія ездзілі на сямідзесяці маладых аслах. І судзіў ён Ізраэль восем гадоў;
Вы, хто едзе на асліцах белых, і сядзіць на кілімах, і хто ідзе па дарозе, спявайце!