І дам ім сэрца, каб ведалі, што Я — Госпад; і будуць яны Мне народам, а Я ім буду Богам, бо яны навернуцца да Мяне ўсім сэрцам сваім.
ЭФЭСЯНАЎ 6:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) не на вачах толькі служачы, каб людзям падабацца, але як паслугачы Хрыстовы, выконваючы волю Божую ад душы, Біблія (пераклад А.Бокуна) не на вачах толькі паслугуючы, як тыя, што людзям дагаджаюць, але як слугі Хрыстовыя, якія выконваюць волю Божую ад душы, Біблія (пераклад В. Сёмухі) ня ў блізірнай толькі паслужлівасьці, як чалавекадагоднікі, а як рабы Хрыстовыя, выконваючы волю Божую ад душы, |
І дам ім сэрца, каб ведалі, што Я — Госпад; і будуць яны Мне народам, а Я ім буду Богам, бо яны навернуцца да Мяне ўсім сэрцам сваім.
“Але і пасля ўсяго гэтага не навярнулася да Мяне здрадлівая сястра яе, Юда, усім сэрцам сваім, але толькі падманна”», — кажа Госпад.
Бо калі хто будзе выконваць волю Айца Майго, Які ёсць у небе, той Мой брат, і сястра, і маці».
Не кожны, хто кажа Мне: “Госпадзе, Госпадзе”, увойдзе ў Валадарства Нябеснае, але той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ёсць у небе.
Дзякуй Богу, што вы, якія былі нявольнікамі граху, ад шчырага сэрца паслухаліся таго ладу навукі, у якую вы аддалі сябе.
Бо, хто пакліканы ў Госпадзе як нявольнік, ёсць вызваленцам Госпадавым. Падобна і той, хто пакліканы як вольны, той нявольнік Хрыстоў!
Людзям я цяпер дагаджаю ці Богу? Ці я імкнуся людзям падабацца? Калі б я людзям падабаўся, не быў бы паслугачом Хрыстовым!
Дык вось, дарагія мае, як заўжды былі вы паслухмянымі, не толькі ў маёй прысутнасці, але тым больш цяпер, калі я адсутнічаю, са страхам і трымценнем здзяйсняйце сваё збаўленне.
Таму і мы ад таго дня, у які гэта пачулі, не перастаём за вас маліцца і прасіць, каб вы напоўніліся пазнаннем волі Яго ва ўсякай мудрасці і духоўным разуменні
Вітае вас Эпафрас, які з вашых, паслугач Хрыста Ісуса, заўсёды руплівы ў малітвах за вас, каб устаялі вы дасканалымі і напоўніліся ўсякай воляй Божай.
але як выпрабаваны былі мы Богам, каб даверыць нам Евангелле, так і гаворым, не каб людзям падабацца, але Богу, Які выпрабоўвае сэрцы нашы.
хай удасканаліць вас ва ўсякай справе добрай, каб спаўнялі вы Яго волю, выконваючы ў нас, што Яму падабаецца, праз Ісуса Хрыста, Якому слава на векі вечныя. Амін.
бо такая воля Божая, каб вы добрымі ўчынкамі затыкалі вусны невуцтву неразумных людзей,
каб той час, што застаўся для жыцця ў целе, пражыць не для пажаданняў чалавечых, але для волі Божай.