Паважай бацьку свайго і маці сваю, каб быць даўгавечным на зямлі, якую дасць табе Госпад, Бог твой.
ЭФЭСЯНАЎ 6:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Паважай бацьку твайго і маці; гэта першае прыказанне з абяцаннем: Біблія (пераклад А.Бокуна) «Шануй бацьку твайго і маці», — гэта першае прыказаньне з абяцаньнем: Біблія (пераклад В. Сёмухі) Шануй бацьку твайго і маці - гэта першая запаведзь з абяцаньнем: |
Паважай бацьку свайго і маці сваю, каб быць даўгавечным на зямлі, якую дасць табе Госпад, Бог твой.
А да сям’і рэхабітаў сказаў Ярэмія: «Гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “За тое, што вы былі паслухмянымі загаду Ёнадаба, бацькі вашага, і спаўнялі ўсе яго прыказанні, і чынілі ўсё, што ён вам загадаў,
І не будзеце вы будаваць дамоў, не будзеце сеяць ніякае насенне, не будзеце садзіць вінаградніку ані мець яго, але будзеце жыць у палатках па ўсіх днях вашых, каб жылі многія дні на зямлі, на якой вы вандроўнікі”.
У цябе бацька і маці ў знявазе, у цябе пакрыўджаны чужынец, у цябе ў прыгнёце сірата і ўдава.
Сын паважае бацьку свайго, і слуга — гаспадара свайго. Такім чынам, калі Я — бацька, дзе ж павага да Мяне? І калі Я — Госпад, дзе ж страх перада Мною? — кажа Госпад Магуццяў да вас, святары, якія зневажаеце імя Маё і кажаце: “Чым зневажаем мы імя Тваё?”
Дык аддавайце ўсім належнае: каму падатак – падатак, каму мыта – мыта, каму страх – страх, каму пашану – пашану.
Паважай бацьку свайго і маці сваю, як загадаў табе Госпад, Бог твой, каб быў ты даўгавечны і добра табе было на зямлі, якую дасць табе Госпад, Бог твой.
Калі ж якая ўдава мае дзяцей або ўнукаў, дык няхай перш навучыцца кіраваць пабожна домам сваім ды няхай умее аддаць належнае бацькам, бо гэта добра і ўгодна Богу.