Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЦІМАФЕЯ 5:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 Калі ж якая ўдава мае дзяцей або ўнукаў, дык няхай перш навучыцца кіраваць пабожна домам сваім ды няхай умее аддаць належнае бацькам, бо гэта добра і ўгодна Богу.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 А калі якая ўдава мае дзяцей ці ўнукаў, яны перш няхай вучацца шанаваць свой дом і аддаваць належнае бацькам, бо гэта добра і прыемна перад Богам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 Калі ж якая ўдава мае дзяцей альбо ўнукаў, дык яны перш няхай вучацца шанаваць сваю сям'ю і аддзячвацца бацькам, бо гэта даспадобы Богу.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦІМАФЕЯ 5:4
18 Крыжаваныя спасылкі  

і карміў ён іх ды ўвесь дом бацькі свайго, забяспечваючы харчамі кожнага.


Бо гэта добра і міла Збаўцу нашаму Богу,


І пайшоў з імі, і прыйшоў у Назарэт, і быў паслухмяны ім. І Маці Яго захавала ўсе словы гэтыя ў Сваім сэрцы.


КОФ. Устаюць дзеці яе і называюць яе самай шчаслівай, і муж яе хваліць яе:


Узяўшы іх, вярнулася яна ў горад і паказала свекрыві сваёй тое, што сабрала; акрамя таго, аддала ёй рэшткі з ежы сваёй, якой насыцілася.


І Рут маабка сказала свекрыві сваёй: «Дазволь, я пайду на поле і буду збіраць каласы, якія пазбеглі рук жней, паўсюль, дзе знайду я ласку да сябе ад мяккасардэчнага галавы сям’і». Наомі адказала ёй: «Ідзі, дачка мая».


«І паўстану Я супраць іх, — кажа Госпад Магуццяў, — і выгублю імя Бабілона і рэшту, а таксама род і нашчадкаў, — кажа Госпад, —


Не будзе ані нашчадка яго, ані пакалення ў народзе яго, і не застанецца нічога ў месцы, дзе ён жыў.


Ён меў сорак сыноў і ад іх трыццаць унукаў, якія ездзілі на сямідзесяці маладых аслах. І судзіў ён Ізраэль восем гадоў;


І пражыў Якуб у зямлі Егіпецкай семнаццаць гадоў, і споўнілася ўсіх дзён жыцця яго сто сорак сем гадоў.


Калі ж які верны, ці верная, мае ўдоў, дык няхай апякуецца над імі і не абцяжарвае царквы, каб яна магла ўспамагаць тым, якія сапраўды ўдовы.


каторым трэба закрываць рот, бо яны ўсе дамы разбураюць, навучаючы таму, што не належыць, дзеля ліхой карысці.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы