ЭФЭСЯНАЎ 5:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык не станьцеся супольнікамі іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык ня будзьце супольнікамі іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык жа ня будзьце супольнікамі іхнімі. |
і сказаў ён натоўпу: «Адыдзіце ад жылля бязбожных людзей і не дакранайцеся ні да чаго, што ім належыць, каб не ўпасці ў іх грахі!»
Не запрагайцеся з няверуючымі ў адно ярмо. Бо што мае агульнага справядлівасць з несправядлівасцю? Або якая супольнасць святла з цемраю?
што пагане маюць быць спадкаемцамі, і членамі аднаго цела, і ўдзельнікамі абяцанняў Яго ў Хрысце Ісусе праз Евангелле,
Не ўскладай ні на каго паспешліва рук, каб не стаць табе супольнікам чужых грахоў; захоўвай сябе чыстым.
І пачуў я яшчэ іншы голас з неба, які казаў: «Выйдзі з яе, народ Мой, каб не стаўся ты ўдзельнікам яе грахоў і каб не прыняў плягаў яе.