І сказаў Бог: «Не вечна будзе прабываць Дух Мой у чалавеку, бо ён — цела; будзе дзён яго сто дваццаць гадоў».
ЭФЭСЯНАЎ 4:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І не засмучайце Святога Духа Божага, Якім вы пазначаны на дзень адкуплення. Біблія (пераклад А.Бокуна) І не засмучайце Сьвятога Духа Божага, Якім вы запячатаныя на дзень адкупленьня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І не зьневажайце Духа Божага, Якім мы запячатаны ў дзень адкупленьня. |
І сказаў Бог: «Не вечна будзе прабываць Дух Мой у чалавеку, бо ён — цела; будзе дзён яго сто дваццаць гадоў».
Сорак гадоў надакучала Мне гэтае пакаленне, і сказаў Я: «Яны — народ аблудных сэрцам. І яны не пазналі шляхоў Маіх;
Не купіў ты Мне трыснягу за грошы і тлустасцю тваіх ахвяр падзякі не насыціў Мяне; наадварот, прымусіў Мяне цярпець цяжар тваіх грахоў, зрабіў Мне прыкрасць правіннасцямі тваімі.
Але яны справакавалі да гневу і засмуцілі Духа святасці Яго, дык змяніўся Ён для іх у непрыяцеля і пачаў з імі ваяваць.
Тады сказаў Ісая: «Дык слухайце, дом Давідаў: ці ж мала вам, што дакучаеце вы людзям, бо ўжо надакучылі вы і Богу майму.
За тое, што ты забылася на дні маладосці сваёй і ўсімі ўчынкамі давяла Мяне да гневу, Я ў сваю чаргу абярну шляхі твае на галаву тваю, — кажа Госпад Бог, — і не зрабіў Я паводле злачынстваў тваіх ва ўсіх тваіх агіднасцях.
Ці ж з рукі пекла маю вызваліць іх і ад смерці выбавіць іх? Дзе твае пошасці, о смерць? Дзе твая загуба, о пекла? Шкадаванне скрыта перад вачамі Маімі».
Дык азіраючы іх з гневам, засмучаны асляпёнасцю іх сэрцаў, кажа чалавеку: «Выцягні руку тваю!» І выцягнуў руку, і рука яго ажыла, як другая.
А калі гэта дзеяцца пачне, разгінайцеся і падымайце галовы вашы, бо набліжаецца адкупленне ваша».
Людзі з цвёрдым каркам, неабрэзанымі сэрцамі і вушамі! Вы заўсёды супрацівіцеся Духу Святому, як бацькі вашы, так і вы!
А калі ў вас жыве Дух Таго, Хто ўваскрасіў Ісуса з мёртвых, дык Той, Хто ўваскрасіў Хрыста з мёртвых, ажывіць і смяротныя целы вашы праз Духа Свайго, Які жыве ў вас.
Ды не толькі, але і мы самі, маючы пачатак Духа, і мы ўнутры сябе ўздыхаем, чакаючы ўсынаўлення, адкуплення цела нашага.
Дзякуючы Яму і вы ёсць у Хрысце Ісусе, Які ад Бога стаўся для нас мудрасцю, справядлівасцю, пасвячэннем і адкупленнем,
А калі ўжо гэтае знішчальнае прыадзенецца ў незнішчальнасць, і смяротнае гэтае прыадзенецца ў несмяротнасць, тады збудуцца напісаныя словы: «Паглынута смерць перамогаю.
Падумайце самі, наколькі ж страшнейшых кар варты той, які Сына Божага патаптаў, ці кроў запавету, якой быў асвечаны, за звычайную лічыў і Духа ласкі зняважыў?
на працягу сарака гадоў. Таму вось разгневаўся Я на гэтае пакаленне і сказаў: яны народ заблуканых сэрцам; не пазналі яны шляхоў Маіх.
На каго ж гневаўся Ён на працягу сарака гадоў? Ці не на тых, што зграшылі, чые косці параскіданы па пустыні?
Сказаўшы гэта, выкінулі яны са сваіх межаў усіх ідалаў чужых багоў, і служылі Госпаду, Які пашкадаваў Ізраэль у яго горы.