А іншыя дзеянні Саламона, усё, што ён рабіў, і мудрасць яго — вось, усё гэта апісана ў кнізе дзеянняў Саламона;
ЭСТЭР 10:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яго мужнасць, і ўлада, і годнасць, і высакароднасць, якою ўзвялічыў Мардахэя, — запісана ў Кнізе аналаў цароў мідзян і персаў, Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўсе дзеі ўлады ягонай і магутнасьці ягонай, і апісаньне велічы Мардэхая, якога ўзьвялічыў валадар, вось, яны запісаныя ў Кнізе летапісу валадароў Мідзянаў і Пэрсаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Зрэшты, усе, дзеі сілы ягонай і магутнасьці ягонай і падрабязнае паказаньне пра веліч Мардахэя, якою ўзьвялічыў яго цар, запісаны ў кнізе дзённых запісаў цароў Мідыйскіх і Персідскіх, |
А іншыя дзеянні Саламона, усё, што ён рабіў, і мудрасць яго — вось, усё гэта апісана ў кнізе дзеянняў Саламона;
А другія справы Ерабаама, як ён ваяваў і як цараваў, — усё гэта апісана ў Кнізе аналаў цароў Ізраэля.
А іншыя дзеянні Ахаба, і ўсё, што ён рабіў, і дом са слановай косці, які пабудаваў, і ўсе гарады, якія пабудаваў, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Ізраэля?
Справа была праверана і выкрыта, і абодва яны былі павешаны на шыбеніцы, і запісана гэта было ў кнізе аналаў у прысутнасці цара.
У тую ноч цар не мог заснуць, дык загадаў прынесці яму памятную кнігу — аналы мінулага часу. Калі іх чыталі ў прысутнасці цара,
Мардахэй жа выйшаў ад цара з палаца ў бліскучым адзенні царскім, гэта значыць у гіяцынтавым і белым, несучы вялікі залаты вянец на галаве, і апрануты ў плашч шаўковы і пурпуровы: і ўвесь горад цешыўся і весяліўся.
Цар зняў пярсцёнак свой, які прыказаў узяць ад Амана, і даў Мардахэю; Эстэр жа паставіла Мардахэя загадчыкам дому Амана.
бо ведалі яны, што Мардахэй — загадчык палаца і можа зрабіць вельмі многае; слава яго імя таксама расла штодзень і праз вусны ўсіх разыходзілася.
Потым узвысіў цар Даніэля і даў яму многа багатых дароў ды зрабіў яго кіраўніком намеснікаў над усімі правінцыямі бабілонскімі і кіраўніком над усімі мудрацамі Бабілона.