Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ЭСТЭР 10 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


Эст 10

1 І наклаў валадар Ахашвэрош падатак на зямлю і астравы марскія.

2 І ўсе дзеі ўлады ягонай і магутнасьці ягонай, і апісаньне велічы Мардэхая, якога ўзьвялічыў валадар, вось, яны запісаныя ў Кнізе летапісу валадароў Мідзянаў і Пэрсаў.

3 Бо Мардэхай Юдэй [быў] другі пасьля валадара Ахашвэроша і вялікі ў Юдэяў, і [быў] ён даспадобы мноству братоў сваіх, і шукаў дабра для народу свайго, і абвяшчаў супакой усяму насеньню свайму.

Сачыце за намі:



Аб'явы