Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЭКЛЕЗІЯСТА 6:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Кожная праца чалавека — дзеля вуснаў яго, але душа яго не насыціцца.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Уся цяжкая праца чалавека — дзеля вуснаў ягоных, але душа ягоная не насычаецца.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Уся праца людская - для рота, а душа чалавека - не насычаецца.

Глядзіце раздзел



ЭКЛЕЗІЯСТА 6:7
11 Крыжаваныя спасылкі  

Душа таго, хто працуе, працуе для сябе, таму што прымушае яго ўласны рот.


Усе рэчы цяжкія, не можа выясніць іх чалавек моваю. Не насычаецца вока глядзеннем, ані вуха не напаўняецца слуханнем.


Дзе ёсць вялікая маёмасць, там многа і тых, што яе спажываюць; і што за карысць з гэтага ўласніку: хіба што глядзець на багацце сваімі вачамі?


Хто любіць грошы, грашамі не здаволіцца, а хто мілуе багацце, не будзе мець з яго плёну; дык і гэта марнасць.


Калі б хто нарадзіў сто дзяцей, і жыў шмат гадоў, і дні яго гадоў памножыліся, а душа яго не насыцілася дабром маёмасці сваёй, і нават не меў бы пахавання, аб такім я кажу, што шчаслівейшы за яго выкідыш.


Якую перавагу мае мудры над неразумным? І якую — бедны, хто ўмее хадзіць перад жывымі?


Вось чаму кажу вам: не турбуйцеся пра жыццё ваша, што будзеце есці і што піць, ані пра цела ваша, у што апранацца будзеце. Ці ж жыццё не важнейшае за ежу, а цела – за адзенне?


і скажу душы маёй: “Душа, маеш многа даброццяў, назапашаных на шмат гадоў; адпачывай, еш, пі, весяліся”.


Рупцеся не пра ежу, якая прападае, але пра ежу, якая застаецца ў жыццё вечнага, якое дасць вам Сын Чалавечы; бо на Ім паставіў пячатку Айцец Бог».