І меў ён ва ўласнасці авечак і валоў, і мноства паслугачоў. Дзеля таго філістынцы, зайздросцячы яму,
ЭКЛЕЗІЯСТА 4:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ізноў прыгледзеўся я да ўсіх намаганняў і да любога поспеху працы, і гэта — на зайздрасць бліжняму свайму. Таму і ў гэтым — марнасць і турбаванне духа. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўбачыў я, што кожная цяжкая праца і кожны посьпех у справах выклікае зайздрасьць да чалавека ў бліжняга [ягонага]. Гэта таксама марнасьць і пагоня за ветрам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зноў я пабачыў, што ўсякая праца і посьпех усякі ў справах узаемную зайздрасьць паміж людзьмі спрычыняюць. І гэта - марнасьць і пагоня за ветрам! |
І меў ён ва ўласнасці авечак і валоў, і мноства паслугачоў. Дзеля таго філістынцы, зайздросцячы яму,
І чуў, як сыны Лабана гаварылі: «Якуб забраў усё, што было ў нашага бацькі, і з маёмасці нашага бацькі набыў такія багацці».
Шалёны нораў і абурэнне, што прарываецца наверх, — а хто можа ўстаяць перад зайздрасцю?
Убачыў я ўсё, што дзеецца пад сонцам; і, вось жа, усё — марнасць і турбаванне духа.
Аддаў я сэрца маё, каб спазнаць мудрасць і веды, неразумнасць і дурноту, і даведаўся я, што ў гэтым — таксама засмучанасць духа, менавіта таму
Бо ёсць той, хто працуе з мудрасцю, з навукаю і з пільнасцю, і аддае ён долю сваю чалавеку, які не будзе працаваць; і гэта, насамрэч, марнасць і вялікае ліха.
Бо чалавеку добраму перад Ім дае Ён мудрасць, і веданне, і радасць; а грэшніку дае Ён турбаванне: збіраць і накопліваць, каб перадаць таму, які падабаецца Богу; але і гэта марнасць і турбаванне духа.
Не было ліку ўсяму народу, усім, якіх ён узначальваў; але тыя, што будуць потым, не ўзрадуюцца яму. І гэта марнасць і турбаванне духа.
Дзе шмат слоў, там яны памнажаюць марнасць, і што за карысць мае [з гэтага] чалавек?
Лепш бачыць вачамі, чым марна імкнуцца за жаданнямі; але і гэта марнасць і турбаванне духа.
Можа ўважаеце, што дарма Пісанне кажа: «Да зайздрасці любіць Дух, Якога пасяліў у нас»?
Не як Каін: ён быў ад ліхога і забіў брата свайго. А чаму яго забіў? Бо ўчынкі яго былі благія, а брата яго – справядлівыя.