І бачыў Бог усё, што стварыў, і вось, было яно вельмі добрае. І мінуў вечар, і мінула раніца — дзень шосты.
ЭКЛЕЗІЯСТА 2:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі азірнуўся я на ўсе справы, што ўчынілі рукі мае, і на тыя працы, на якіх я ўлягаў, і вось — ва ўсім марнасць і засмучанасць духа, і ніякай карысці пад сонцам. Біблія (пераклад А.Бокуна) І азірнуўся я на ўсе справы свае, якія зрабілі рукі мае, і на цяжкую працу маю, якую рабіў, працуючы, і вось, усё — марнасьць і пагоня за ветрам, і няма карысьці з гэтага пад сонцам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі я зірнуў на ўсе дзеі мае, якія ўчыняў я сваімі рукамі, на працу, якую рабіў я: і вось, усё - марнасьць і пагоня за ветрам, і ніякай карысьці пад сонцам. |
І бачыў Бог усё, што стварыў, і вось, было яно вельмі добрае. І мінуў вечар, і мінула раніца — дзень шосты.
Як доўга, Госпадзе, ці вечна будзеш хавацца? [Як доўга,] быццам агонь, будзе палымнець Твой гнеў?
Убачыў я ўсё, што дзеецца пад сонцам; і, вось жа, усё — марнасць і турбаванне духа.
Аддаў я сэрца маё, каб спазнаць мудрасць і веды, неразумнасць і дурноту, і даведаўся я, што ў гэтым — таксама засмучанасць духа, менавіта таму
Дзе ёсць вялікая маёмасць, там многа і тых, што яе спажываюць; і што за карысць з гэтага ўласніку: хіба што глядзець на багацце сваімі вачамі?
Ці ж гэта не ад Госпада Магуццяў тое, што людзі працуюць для агню ды народы мучаюцца дарэмна?