У яго час фараон Нэкао, цар Егіпта, пайшоў на цара асірыйцаў на раку Эўфрат. І выйшаў супраць яго цар Осія, і той забіў яго ў Магедзе, калі ўбачыў яго.
ЭЗДРЫ 6:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сем дзён з радасцю святкавалі ўрачыстасць праснакоў, бо суцешыў іх Госпад і звярнуў да іх сэрца цара Асірыі, каб дапамагчы іх рукам у пабудове дома Госпада, Бога Ізраэля. Біблія (пераклад А.Бокуна) I сьвяткавалі Сьвята Праснакоў сем дзён з радасьцю, бо ГОСПАД узрадаваў іх і зьвярнуў да іх сэрца валадара Асірыі, каб умацаваць рукі іхнія пры будаўніцтве Дому ГОСПАДА, Бога Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сьвяткавалі сьвята праснакоў сем дзён у радасьці, бо парадаваў іх Гасподзь і павярнуў да іх сэрца цара Асірыйскага, каб мацаваць рукі іхнія пры будаўніцтве дома Госпада Бога Ізраілевага. |
У яго час фараон Нэкао, цар Егіпта, пайшоў на цара асірыйцаў на раку Эўфрат. І выйшаў супраць яго цар Осія, і той забіў яго ў Магедзе, калі ўбачыў яго.
А Ёяда паставіў загадчыкаў у доме Госпадавым пад кіраўніцтвам святароў і левітаў, якіх Давід падзяліў у доме Госпада, каб складалі цэласпаленні Госпаду, як запісана ў законе Майсея, з радасцю і са спевамі па распараджэнні Давіда.
І загадаў Эзэкія і кіраўнікі левітам, каб славілі яны Госпада словамі Давіда і Асафа Прадракальніка: яны хвалілі Яго з вялікай радасцю і, укленчыўшы, пакланіліся тварам да зямлі.
А сыны Ізраэля, якія знаходзіліся ў Ерузаліме, святкавалі ўрачыстасць праснакоў з вялікай радасцю сем дзён, славілі Госпада штодзень і левіты, і святары на музычных інструментах, якія прыемна гучалі.
Дзеля таго навёў на іх кіраўнікоў войска цара асірыйцаў; і яны Манасу закавалі ў кайданы, і, звязанага ланцугамі, павялі ў Бабілон.
Дык сыны Ізраэля, якія там знаходзіліся, святкавалі Пасху ў той час і ўрачыстасць праснакоў сем дзён.
Каб збылося слова Госпада, сказанае Ярэміем, узбудзіў Госпад дух Кіра, цара персаў, у першы год царавання яго, які на ўсё царства сваё разаслаў загад, пісьмова абвяшчаючы:
Дабраславёны, Госпад, Бог бацькоў нашых, Які ўклаў гэта ў сэрца цара, каб уславіць дом Госпада, што ў Ерузаліме,
А ў час усяго гэтага не быў я ў Ерузаліме, бо ў трыццаць другім годзе валадарання Артаксэркса, цара Бабілонскага, прыйшоў я да цара, і ў канцы дзён я папрасіў аб тым, каб пайсці ад цара,
Калі дарогі чалавека падабаюцца Госпаду, таксама і непрыяцеляў яго навяртае Ён да згоды.
бабілонцаў і ўсіх халдэяў, з Пакода, Шуа і Куэ, а з імі ўсіх асірыйцаў, прывабных юнакоў, кіраўнікоў і намеснікаў усіх, магутных ваяроў і слаўных мужоў усіх, якія гатовы сесці на коней.
У першы дзень праснакоў прыйшлі да Ісуса вучні Яго, кажучы Яму: «Дзе хочаш, каб мы прыгатавалі Табе есці Пасху?»
Адказаў Ісус: «Не меў бы ты ніякай улады нада Мной, калі б табе не было дадзена зверху; таму той, хто Мяне выдаў, мае большы грэх».