Я адказваю за хлопца, з маёй рукі запатрабуй яго. Калі не вярну і не аддам табе яго, буду вінаваты ў граху перад табой назаўсёды.
ФІЛІМОНА 1:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я, Паўла, напісаў уласнаю рукою, што я сплачу табе; каб пры тым не казаць табе, што і ты сабою вінаваты мне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Я, Павал, напісаў маёю рукою: «Я аддам»; каб не казаць табе, што ты і самім сабою мне вінны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я, Павал, напісаў маёю рукою: «я заплачу»; не кажу табе пра тое, што ты і самім сабою мне вінаваты. |
Я адказваю за хлопца, з маёй рукі запатрабуй яго. Калі не вярну і не аддам табе яго, буду вінаваты ў граху перад табой назаўсёды.
Бо хоць бы вы мелі ў Хрысце тысячу выхавацеляў, але не шмат бацькоў, бо я ў Хрысце Ісусе праз Евангелле нарадзіў вас.
Дарэчы, я сам, Паўла, перасцерагаю вас праз пакорлівасць і ласкавасць Хрыстову, што я асабіста між вамі ціхі, аднак у аддаленні патрабавальны да вас;
Бо, калі прыйдуць са мною мацэдонцы і застануць вас непрыгатаванымі, каб мы не асароміліся, – не буду казаць «вы», – пахваліўшыся з гэткаю пэўнасцю.
Вось, я, Паўла, кажу вам, што, калі вы дасцеся абрэзацца, Хрыстос не прынясе вам ніякай карысці.
Цімафею, сапраўднаму сыну ў веры: ласка, міласэрнасць і супакой ад Бога Айца нашага і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.
Ціту, сапраўднаму сыну ў супольнай веры: ласка, міласць і супакой ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста, Збаўцы нашага.