і зрабіў Ахаб ідала. І сваімі ўчынкамі Ахаб гнявіў Госпада, Бога Ізраэля, болей, чым усе цары Ізраэля, якія былі перад ім.
СУДЗЬДЗЯЎ 3:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І дапусціліся сыны Ізраэля ліха перад Госпадам, і забыліся на Госпада, Бога свайго, служачы Баалу і Астарце. Біблія (пераклад А.Бокуна) І чынілі сыны Ізраіля ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і забыліся пра ГОСПАДА, Бога свайго, служачы Баалу і Астарце. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўчынілі сыны Ізраілевыя ліхое перад вачыма Госпада, і забылі Госпада, Бога свайго, і служылі Ваалам і Астартам. |
і зрабіў Ахаб ідала. І сваімі ўчынкамі Ахаб гнявіў Госпада, Бога Ізраэля, болей, чым усе цары Ізраэля, якія былі перад ім.
Аднак цяпер пашлі і збяры да мяне на гару Кармэль увесь Ізраэль, і чатырыста пяцьдзесят прарокаў Баала і чатырыста прарокаў Асэры, якія ядуць са стала Езабэлі».
І вынес ён з дома Госпада слуп па-за Ерузалім, у даліну Цэдрона, і спаліў яго там, і сцёр яго ў пыл, і кінуў на магілы людзей простых.
Але і Мааху, маці Асы, цар выдаліў, каб не была валадаркай за тое, што зрабіла ідала Асэры; яго Аса пабіў на кавалкі і спаліў каля ручая Цэдрон.
І пакінулі святыню Госпада, Бога бацькоў сваіх, і служылі слупам і ідалам, і дзеля гэтага граху ўзгарэўся гнеў Яго супраць Юдэі і Ерузаліма.
Таксама яго маленне і выслухванне, і ўсе яго грахі, і злачынствы, а таксама месцы, на якіх ён пабудаваў узгоркі, і зрабіў слупы і ідалаў, перад тым як ён упакорыўся, запісаны ў Размовах Газая.
І, адвярнуўшыся ад Бога, аднавіў узгоркі, якія перавярнуў Эзэкія, бацька яго, і пабудаваў ахвярнікі Баалам, і зрабіў слупы, і пакланяўся ўсяму войску нябеснаму ды служыў яму.
А на восьмы год царавання свайго, калі яшчэ быў юнаком, пачаў шукаць Бога бацькі свайго Давіда; а на дванаццаты год пачаў ачышчаць Юду і Ерузалім ад узгоркаў, і ад слупоў, і ад розных выяў багоў, ды ад адлітых з металу.
разваліў ахвярнікі, і слупы, і разьбяныя выявы разбіў на кавалкі; і перавярнуў усе курыльніцы ва ўсёй зямлі Ізраэля, і затым вярнуўся ў Ерузалім.
Нашы бацькі ў Егіпце не зразумелі Тваіх цудаў, не помнілі вялікай міласэрнасці Тваёй і злосна кпілі, выходзячы ў мора, мора Чырвонае,
Яны хочуць зрабіць, каб праз сны свае, якія адзін аднаму расказваюць, народ Мой забыўся на імя Маё, як забыліся бацькі іх на імя Маё з прычыны Баала.
Не садзі сабе гаёў з якіх-колечы дрэў каля ахвярніка Госпада, Бога твайго, які збудуеш сабе.
Дык пільна беражы сябе самога і душу сваю, і не забудзь падзей, якія бачылі вочы твае, і хай не выйдуць яны з сэрца твайго ва ўсе дні жыцця твайго. Ты навучыш гэтаму дзяцей і ўнукаў сваіх
Пільнуй і сцеражыся, каб часам не забыўся ты на Госпада, Бога твайго, і каб не занядбаў прыказанняў Яго, законаў і пастаноў, якія я даручаю табе сёння;
сцеражыся, каб не ўзганарылася сэрца тваё і каб не забыўся ты на Госпада, Бога твайго, Які вывеў цябе з зямлі Егіпта, з дому няволі,
але каб памятаў ты Госпада, Бога твайго, што Ён надае табе сілы, каб мог дасягнуць ты поспеху, каб споўніў Ён запавет Свой, адносна якога склаў прысягу бацькам тваім, як паказвае сённяшні дзень.
А сыны Ізраэля зноў пачалі чыніць ліха перад абліччам Госпада, Які ўмацаваў супраць іх Эглона, цара Мааба, бо чынілі яны ліха перад Госпадам.
І разгневаўся Госпад на Ізраэль, і аддаў іх у рукі Хусан-Расатаіма, цара Арам-Нагараіма, і служылі сыны Ізраэля яму восем гадоў.
У тую ноч сказаў Госпад Гедэону: «Вазьмі быка бацькі свайго і другога быка, сямігадовага, і разбуры ахвярнік Баала, уласнасць бацькі свайго, і ссячы святы гай, што каля ахвярніка,
А па смерці Гедэона зноў сыны Ізраэля адвярнуліся ад Госпада і паганіліся з Баалам, і паставілі Баал-Бэрыта за бога сабе.
І забыліся сыны Ізраэля на Госпада, Бога свайго, Які вызваліў іх з рукі ўсіх ворагаў іх навакол.
А затым прызывалі яны Госпада і казалі: “Зграшылі мы, бо пакінулі Госпада, а служылі Баалу і Астарце; дык цяпер выратуй нас з рук ворагаў нашых, і мы будзем служыць Табе”.
яны забыліся пра Госпада, Бога свайго, і аддаў Ён іх у рукі Сісары, кіраўніка войска Асора, і ў рукі філістынцаў, і ў рукі цара Мааба, і яны ваявалі супраць іх.