І зноў узгарэўся гнеў Госпада на Ізраэль; і намовіў Давіда супраць Ізраэля, кажучы: «Ідзі і палічы Ізраэля і Юду».
СУДЗЬДЗЯЎ 2:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўзгарэўся гнеў Госпада на Ізраэля, і Ён сказаў: «За тое, што гэта пакаленне парушыла запавет Мой, які Я заключыў з бацькамі іх, і пагардзілі яны голасам Маім, Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА на Ізраіля, і Ён сказаў: «За тое, што народ гэты парушыў запавет Мой, які Я заключыў з бацькамі іхнімі, і яны ня слухалі голас Мой, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І запалаў гнеў Гасподні на Ізраіля, і сказаў Ён: за тое, што народ гэты пераступае запавет Мой, які Я ўстанавіў з бацькамі іхнімі, і ня слухаецца голасу Майго, |
І зноў узгарэўся гнеў Госпада на Ізраэль; і намовіў Давіда супраць Ізраэля, кажучы: «Ідзі і палічы Ізраэля і Юду».
Не такі запавет, які заключыў Я з бацькамі іх, у дзень, калі ўзяў іх за руку, каб вывесці іх з зямлі Егіпецкай, запавет, які яны парушылі, а Я ж валадарыў над імі, — кажа Госпад.
І, узгневаўшыся на Ізраэля, Госпад вадзіў яго па пустыні сорак гадоў, пакуль не вымерла ўсё пакаленне, якое рабіла зло перад абліччам Госпада.
Узгарэўся агонь раз’ятранасці Маёй і будзе гарэць аж да найглыбейшага пекла, і спаліць зямлю з расліннасцю яе, і спапяліць падваліны гор.
Калі вы парушыце запавет Госпада, Бога вашага, які заключыў Ён з вамі, і станеце служыць багам іншым і пакланяцца ім, дык падымецца на вас гнеў Госпада і хутка вы прападзеце з гэтай зямлі найлепшай, якую Ён вам даў».
Дык разгневаўся Госпад на Ізраэль і аддаў яго ў рукі рабаўнікоў, якія яго рабавалі, і аддаў яго ў рукі ворагаў, якія жылі вакол, і яны ўжо не маглі выстаяць перад ворагам сваім;
Калі ж паміраў суддзя, яны адварочваліся і ўчынялі горшыя злачынствы, чым бацькі іх, ідучы за чужымі багамі, служачы ім і пакланяючыся ім: не кідалі яны ўчынкаў сваіх і вельмі небяспечную дарогу, па якой прывыклі хадзіць.
І разгневаўся Госпад на Ізраэль, і аддаў іх у рукі Хусан-Расатаіма, цара Арам-Нагараіма, і служылі сыны Ізраэля яму восем гадоў.