Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 20:37 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

37 і правяду вас пад палкай Маёю, і правяду вас у путах запавету.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

37 І правяду вас пад дубцом, і завяду вас у путы запавету.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

37 І правяду вас пад жазлом і ўвяду вас у повязі запавета.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 20:37
11 Крыжаваныя спасылкі  

У гарадах горных ды ў гарадах Сэфэлі, у гарадах паўднёвых і ў зямлі Бэньяміна, у ваколіцах Ерузаліма і ў гарадах Юды зноў будуць пераходзіць статкі праз рукі таго, хто іх лічыць”, — кажа Госпад.


І аднаўлю Я Мой запавет з табой, і ты даведаешся, што Я — Госпад,


Да вас жа, статак Мой, вось што кажа Госпад Бог: “Вось, Я буду судзіць авечак, бараноў і казлоў.


Ды заключу з імі запавет міру, і дзікіх звяроў найгоршых вынішчу з зямлі, і будуць яны пражываць спакойна ў пустыні і адпачываць у лясах;


І заключу з імі запавет міру, будзе гэта вечны запавет з імі; і ўмацую іх, і памножу; і Мая святыня будзе сярод іх назаўсёды,


Я навяду на вас меч, мсціўцу за парушэнне запавету Майго. А калі паўцякаеце ў гарады вашы, Я пашлю заразу на вас, і будзеце вы выдадзены ў рукі ворагаў.


Кожная дзесяціна з валоў, авечак, коз, якія праходзяць пад палкай пастуха, кожнае, што пройдзе дзесятым, будзе святой рэччу для Госпада.


“Толькі вас прызнаў Я з усіх родаў зямлі, дзеля таго пакараю вас за ўсе правіны вашы.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы