І, вярнуўшыся адтуль, яны прыйшлі да крыніцы Мішпат, значыць Кадэс, і пабілі амалекцаў на ўсёй іх зямлі, а таксама амарэяў, якія жылі ў Асасон-Тамары.
СУДЗЬДЗЯЎ 12:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і памёр ён, і пахаваны быў у Паратоне, у зямлі Эфраім на гары Амалека. Біблія (пераклад А.Бокуна) І памёр Абдон, сын Гілеля з Піратону, і пахаваны быў у Піратоне, у зямлі Эфраіма на гары Амалека. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І памёр Аўдон, сын Гілела, Піратанянін, і пахаваны ў Піратоне ў зямлі Яфрэмавай, на гары Амалікавай. |
І, вярнуўшыся адтуль, яны прыйшлі да крыніцы Мішпат, значыць Кадэс, і пабілі амалекцаў на ўсёй іх зямлі, а таксама амарэяў, якія жылі ў Асасон-Тамары.
Ён меў сорак сыноў і ад іх трыццаць унукаў, якія ездзілі на сямідзесяці маладых аслах. І судзіў ён Ізраэль восем гадоў;
І сыны Ізраэля зноў пачалі рабіць ліха перад абліччам Госпада, Які аддаў іх на сорак гадоў у рукі філістынцаў.
І далучыў Эглон да сябе сыноў Амона і сыноў Амалека, і пабіў Ізраэль, і заняў горад Пальмаў.
І зараз жа затрубіў у трубу на гары Эфраім; і сыны Ізраэля сышлі з ім з гары, і ён ішоў на чале.
Ад Эфраіма прыбылі князі ў даліну, за ім Бэньямін з народам сваім. Ад Махіра князі прыйшлі, і ад Забулона тыя, хто трымае скіпетр.