Дык сабралася ўся Юдэя маліцца да Госпада; але і з усіх яе гарадоў прыбылі ўмольваць Яго.
САФОНА 2:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыдзіцеся, збярыцеся, народ нелюбімы, Біблія (пераклад А.Бокуна) Зьбярыцеся, зьбярыцеся, народзе бяз сораму, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дасьледуйце сябе ўважліва, дасьледуйце люд неакілзаны, |
Дык сабралася ўся Юдэя маліцца да Госпада; але і з усіх яе гарадоў прыбылі ўмольваць Яго.
І сабраўся ўвесь Ізраэль, як адзін чалавек, на плошчы перад Воднаю брамаю, і сказалі яны кніжніку Эздру, каб прынёс кнігу Майсеева закону, якую Госпад даў для Ізраэля.
А ў дваццаць чацвёрты дзень гэтага месяца сабраліся ізраэльцы ў час посту і ў зрэбніцах, і з пасыпанымі попелам галовамі.
«Ідзі і збяры ўсіх юдэяў, якія знаходзяцца ў Сузах; і посціце за мяне. Не ежце і не піце тры дні і тры ночы, і я з паслугачкамі сваімі таксама буду посціць; і затым пайду да цара, нягледзячы на закон: калі загіну — загіну».
Дзеля таго спыніліся дажды зімовыя і вясновыя дажджы перасталі; засталося ў цябе чало жанчыны чужаложніцы, і не мела ты сораму.
Сорам ім, бо чыняць яны брыдоту; ды толькі сораму яны не адчуваюць і не ўмеюць чырванець. Дзеля таго ўпадуць сярод тых, што падаюць; у час, калі Я наведаю іх, пападаюць», — кажа Госпад.
Прызначце пост святы, склічце сход, збярыце старэйшых, усіх жыхароў зямлі ў дом Госпада, Бога вашага, і ўсклікайце да Госпада:
Госпад справядлівы пасярод іх, не зробіць несправядлівасці, штораніцы выдасць рашэнне Сваё, як святло, што не гасне; але ліхотнік не ведае сораму.
І на працягу аднаго месяца забіў трох пастухоў, і абрыдлі яны душы маёй; а іх душа адвярнулася ад мяне.