А ты, Эздра, паводле мудрасці Бога твайго, якую маеш, пастаў кіраўнікоў і суддзяў, каб судзілі ўвесь народ за Ракою, гэта значыць, тых, што ведаюць закон Бога твайго; але і тых, хто недасведчаны, старанна вучыце.
РЫМЛЯНАЎ 7:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці ж вы не ведаеце, браты, – бо гавару тым, хто ведае закон, – што, дакуль жыве чалавек, закон пануе над чалавекам? Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ж вы ня ведаеце, браты, бо кажу да тых, якія ведаюць Закон, што закон валадарыць над чалавекам увесь час, пакуль той жывы? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хіба вы ня ведаеце, браты, - бо кажу тым, хто абазнаны ў законе, - што закон мае ўладу над чалавекам, пакуль чалавек жывы? |
А ты, Эздра, паводле мудрасці Бога твайго, якую маеш, пастаў кіраўнікоў і суддзяў, каб судзілі ўвесь народ за Ракою, гэта значыць, тых, што ведаюць закон Бога твайго; але і тых, хто недасведчаны, старанна вучыце.
бо загад — светач, а закон — святло, а перасцярога пры настаўленні — дарога ў жыццё,
Хачу, браты, каб вы ведалі, што я часта збіраўся наведаць вас, каб мець нейкі плод і ў вас, як і ў іншых народаў, але меў перашкоды аж дасюль.
Цяпер жа мы вызвалены ад закону, у якім утрымліваліся, памерлі для яго, каб служыць Богу ў абнаўленні Духа, а не па старой літары.