Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




РЫМЛЯНАЎ 7:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 Хіба вы ня ведаеце, браты, - бо кажу тым, хто абазнаны ў законе, - што закон мае ўладу над чалавекам, пакуль чалавек жывы?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 Ці ж вы ня ведаеце, браты, бо кажу да тых, якія ведаюць Закон, што закон валадарыць над чалавекам увесь час, пакуль той жывы?

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Ці ж вы не ведаеце, браты, – бо гавару тым, хто ведае закон, – што, дакуль жыве чалавек, закон пануе над чалавекам?

Глядзіце раздзел Копія




РЫМЛЯНАЎ 7:1
12 Крыжаваныя спасылкі  

А ты, Эздра, па мудрасьці Бога твайго, якая ў руцэ тваёй, пастаў кіроўцаў і судзьдзяў, каб яны судзілі ўвесь народ за ракою, - усіх знаўцаў законаў Бога твайго, а хто ня ведае, тых вучэце.


бо запаведзь ёсьць сьветач, а навука - сьвятло, і павучальныя наказы - дарога жыцьця,


Не хачу, браты, утойваць ад вас, што я многа разоў мерыўся прыйсьці да вас, - але сустракаў перашкоды аж да гэтай пары, - каб мець нейкі плод і ў вас, як і ў іншых народаў.


Браты! упадабаньне майго сэрца і малітва да Бога за Ізраіля на збавеньне.


бо канец закона - Хрыстос, дзеля праведнасьці кожнаму веруючаму.


Грэх не павінен над вамі валадарыць, бо вы не пад законам, а пад мілатою.


Няўжо ня ведаеце, што ўсе мы, хрышчаныя ў Ісуса Хрыста, у сьмерць Ягоную хрысьціліся?


а цяпер, памершы для закона, якім былі зьвязаныя мы вызваліліся зь яго, каб служыць (Богу) на абнаўленьне ў духу, а не паводле старой літары.


я хацеў бы сам быць адлучаны ад Хрыста за братоў маіх, родных мне па плоці;


Ці толькі па людзкой развазе я гэта кажу? Ці ня тое самае кажа і закон?


Скажэце мне вы, хто хоча быць пад законам: хіба вы ня слухаецеся закона?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы