Цар Ізраэльскі прамовіў у адказ: «Скажыце яму: хай не хваліцца падперазаны мечам, як той, хто яго здымае».
РЫМЛЯНАЎ 11:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) дык не ганарыся адносна галін, бо калі будзеш ганарыцца, то ведай, што не ты трымаеш корань, але ён цябе. Біблія (пераклад А.Бокуна) не вывышайся перад галінамі; а калі вывышаешся, дык [ведай, што] ня ты трымаеш корань, але корань — цябе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык не заносься перад галінамі; а калі заносішся, ведай, што ня ты корань трымаеш, а корань - цябе. |
Цар Ізраэльскі прамовіў у адказ: «Скажыце яму: хай не хваліцца падперазаны мечам, як той, хто яго здымае».
І, адказваючы, Пётра гаворыць Яму: «Хоць бы ўсе згоршыліся з Цябе, я ніколі не згоршуся».
Ды і іншых авечак маю, якія не з гэтай аўчарні, і тых належыць Мне прывесці, і будуць яны слухаць голасу Майго, і станецца адзін статак і адзін Пастыр.
Вы пакланяецеся таму, чаго не ведаеце; а мы пакланяемся таму, што ведаем, бо ад юдэяў збаўленне.
І, калі ён прыйшоў, абступілі яго юдэі, што прыйшлі з Ерузаліма, ускладаючы многа цяжкіх абвінавачанняў на Паўлу, якіх не маглі даказаць.
Слушна; адламаны яны дзеля нявер’я, а ты трымаешся верай. Таму не ганарыся, але сцеражыся.
Дзе ж тады падстава для хвальбы? Адкідаецца! Якім законам? Ці [законам] учынкаў? Не, але законам веры.
Таму – па веры, каб з ласкі, каб абяцанне было надзейным для кожнага нашчадка, не толькі для таго аднаго, хто з закону, але і для таго, хто з веры Абрагама, – ён жа бацька ўсіх нас, –