РЫМЛЯНАЎ 10:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо сэрцам верыцца дзеля справядлівасці, а вызнанне вуснамі – дзеля збаўлення. Біблія (пераклад А.Бокуна) бо сэрца верыць дзеля праведнасьці, а вусны вызнаюць дзеля збаўленьня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо сэрцам вераць дзеля праведнасьці, а вуснамі вызнаюць на збавеньне. |
А што ў добрай зямлі – гэта тыя, што, добрым і шчырым сэрцам слухаючы слова, берагуць яго ды прыносяць плады ў цярплівасці.
Піліп жа адказаў яму: «Калі верыш усім сэрцам, можна». А ён, адказваючы, сказаў: «Веру, што Ісус Хрыстос ёсць Сын Божы».
Бо калі вуснамі тваімі вызнаеш: «Ісус – Госпад», і ў сэрцы тваім уверыш, што Бог Яго ўваскрасіў з мёртвых, будзеш збаўлены.
ведаючы ж, што чалавек апраўдваецца не праз выкананне закону, а праз веру ў Ісуса Хрыста, і мы паверылі ў Ісуса Хрыста, каб апраўдацца верай у Хрыста, а не выкананнем закону, бо выкананнем закону не апраўдаецца ніводнае цела.
і апынуцца ў Ім, маючы не маю справядлівасць, якая з закону, але тую, якая з веры ў Хрыста, якая ад Бога справядлівасць праз веру,
прыступайма са шчырым сэрцам, у паўнаце веры, крапленнем ачысціўшы сэрцы ад усякай свядомасці ліхой і з абмытым чыстаю вадою целам.
Глядзіце, браты, каб не было між вамі выпадкам ліхога сэрца няверуючага, што адступіцца ад Бога жывога,
Ведаю ўчынкі твае і што жывеш, дзе пасад шатана, і трымаеш імя Маё, і не выракся ты Маёй веры нават у тыя дні, калі ў вас, дзе пражывае шатан, быў забіты Мой верны сведка Антыпа.