але, развітваючыся з імі, сказаў: «Мне патрэбна правесці свята, якое надыходзіць, у Ерузаліме. Вярнуся да вас, калі Бог захоча», і паплыў з Эфеса.
РЫМЛЯНАЎ 1:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) у малітвах маіх заўсёды просячы, каб з волі Божай урэшце атрымалася аднойчы прыйсці да вас. Біблія (пераклад А.Бокуна) заўсёды просячы ў малітвах маіх, каб некалі ўжо давялося мне з волі Божае прыйсьці да вас. Біблія (пераклад В. Сёмухі) заўсёды просячы ў малітвах маіх, каб воля Божая хоць цяпер паспрыяла мне прыйсьці да вас, |
але, развітваючыся з імі, сказаў: «Мне патрэбна правесці свята, якое надыходзіць, у Ерузаліме. Вярнуся да вас, калі Бог захоча», і паплыў з Эфеса.
Зрабіўшы ўсё гэта, Паўла намерыўся ў Духу, прайшоўшы праз Мацэдонію і Ахаю, ісці ў Ерузалім, кажучы: «Пасля таго, як пабуду там, належыць мне і Рым убачыць».
А ведаю я, што, прыходзячы да вас, прыйду ў паўнаце дабраславення Евангелля Хрыстова.
Але я прыйду неўзабаве да вас, калі Госпад дазволіць, і спазнаю не словы тых, што заганарыліся, а моц,
Не турбуйцеся ні аб чым, але ў кожнай малітве і просьбе з падзякаю няхай адкрываюцца жаданні вашы перад Богам.
Пагэтаму хацелі мы пайсці да вас, асабліва я, Паўла, і раз, і другі, але перашкодзіў нам шатан.
Адначасова прашу, прыгатуй мне кватэру, бо спадзяюся, дзякуючы вашым малітвам, што буду падараваны вам.
Замест таго казаць бы вам: «Калі Госпад захоча, будзем жыць і рабіць тое ці іншае».