Тады падняўся Давід з зямлі, і памыўся, і намасціўся, і, калі змяніў адзенне, увайшоў у дом Госпада і пакланіўся, і пасля вярнуўся у дом свой, і запатрабаваў, каб далі яму хлеб, і еў.
РУТ 3:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык ты памыйся, намасціся і апрані строі свае і схадзі на ток; але не з’яўляйся перад ім, пакуль не скончыць ён есці і піць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Памыйся, памажся, і апрані адзеньне тваё, і зыходзячы, зыйдзі на ток, але не паказвайся гэтаму чалавеку, пакуль ён ня скончыць есьці і піць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) умыйся, памажся, надзень строі свае і пойдзеш у гумно, але не паказвайся яму, пакуль ня скончыць есьці і піць; |
Тады падняўся Давід з зямлі, і памыўся, і намасціўся, і, калі змяніў адзенне, увайшоў у дом Госпада і пакланіўся, і пасля вярнуўся у дом свой, і запатрабаваў, каб далі яму хлеб, і еў.
паслаў у Тэкуа, і прывёў адтуль разумную жанчыну, і сказаў ёй: «Прыкінься, што ты ў жалобе, і апраніся ў жалобнае адзенне, і не намашчайся алеем, каб быць, як жанчына, якая ўжо вельмі доўга смуткуе па памерлым.
І сталася на трэці дзень, што Эстэр, апрануўшыся ў царскія шаты, стала на панадворку царскага дома і затрымалася перад царскім палацам. Цар жа сядзеў на сваім троне ў пярэднім пакоі палаца, насупраць брамы дома.
і віно, якое развесяляе сэрца чалавека; Ты ажыўляеш аблічча алеем, а хлеб умацоўвае чалавечае сэрца.
Баоз, сваяк наш, да дзяўчат якога далучылася ты на полі, вось, ён у гэтую ноч мае веяць на таку ячмень.
А калі пойдзе ён спаць, ты прыкмець месца, у якім будзе класціся; і прыйдзі, і адкрый плашч, якім ён накрываецца, з боку ног, і там ляжаш. А ён скажа табе, што павінна ты рабіць».