Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




РУТ 3:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 Памыйся, памажся, і апрані адзеньне тваё, і зыходзячы, зыйдзі на ток, але не паказвайся гэтаму чалавеку, пакуль ён ня скончыць есьці і піць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 умыйся, памажся, надзень строі свае і пойдзеш у гумно, але не паказвайся яму, пакуль ня скончыць есьці і піць;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 Дык ты памыйся, намасціся і апрані строі свае і схадзі на ток; але не з’яўляйся перад ім, пакуль не скончыць ён есці і піць.

Глядзіце раздзел Копія




РУТ 3:3
10 Крыжаваныя спасылкі  

І падняўся Давід з зямлі, і памыўся, і намасьціўся, і зьмя­ніў адзеньне сваё, і ўвайшоў у Дом ГОСПАДА, і пакланіўся. І вярнуўся ў дом свой, і папрасіў, каб далі яму хлеб, і еў.


І паслаў Ёаў у Тэкоа, і прывёў адтуль мудрую жанчыну, і сказаў ёй: «Удай, што ты ў жалобе і апраніся ў адзеньне жалобнае, і не намашчайся алеем, і будзеш як жанчына, якая шмат дзён у жалобе па памерлым.


І сталася на трэці дзень, і апранулася Эстэр у [шаты] валадарскія, і стала на ўнутраным панадворку дому валадара, насупраць дому валадара. А валадар сядзеў на валадарскім пасадзе сваім у доме валадарскім насупраць уваходу ў дом.


і віно, якое сэрца людзям весяліць, і алей, ад якога твар іх блішчыць, і хлеб, які сэрца людзей умацоўвае.


Увесь час няхай будзе белым адзеньне тваё, і алею на галаве тваёй няхай не бракуе.


І Я абмыў цябе вадою, і абцёр з цябе кроў тваю, і памазаў цябе алеем,


А ты, посьцячыся, памаж галаву тваю і абмый аблічча тваё,


І ці ж Боаз ня ёсьць нашым крэўным, з дзяўчынамі якога ты была? Вось, ён будзе веяць на таку ячмень у гэтую ноч.


І калі ён ляжа спаць, заўваж месца, дзе ён ляжа, і падыйдзі, і адкрый ногі ягоныя, і ляж там, і ён скажа табе, што табе рабіць».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы