Такім чынам, лён і ячмень былі папсаваныя, таму што ячмень выпусціў ужо каласы, а лён ужо меў семя;
РУТ 2:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, далучылася яна да дзяўчат Баоза аж да канца жніва ячменю і пшаніцы; і жыла яна са свякроўю сваёй. Біблія (пераклад А.Бокуна) І яна заставалася з дзяўчатамі Боаза, і зьбірала каласы, аж пакуль скончылася жніво ячменя і пшаніцы, і яна жыла са сьвякрухай сваёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так была яна з служанкамі Ваозавымі і падбірала, пакуль не скончылася жніва ячменю і жніва пшаніцы, і жыла ў сьвякрові сваёй. |
Такім чынам, лён і ячмень былі папсаваныя, таму што ячмень выпусціў ужо каласы, а лён ужо меў семя;
Такім чынам, прыйшла Наомі з Рут маабкай, нявесткай сваёй, з зямлі вандравання свайго; і прыйшла ў Бэтлехэм, калі пачыналі жаць ячмень.
Сказала ёй свякроў: «Лепш, дачка мая, каб ты выходзіла з яго дзяўчатамі жаць, чым ісці на чужое поле, дзе хтосьці табе зробіць прыкрасць».
І Наомі, свякроў Рут, сказала ёй: «Дачка мая, я буду шукаць табе месца спакойнага і паруплюся пра тое, каб добра было табе.