Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 16:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 Адлічы сабе сем поўных тыдняў ад дня таго, калі ўзнясеш серп над жнівом,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 Адлічыш сабе сем тыдняў ад таго [дня], калі серп пачне [жаць] збожжа,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 Сем тыдняў адлічы сабе; і пачынай лічыць сем тыдняў з таго часу, як серп зажне сьпелае збожжа;

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 16:9
11 Крыжаваныя спасылкі  

каб кожны дзень па загадзе Майсея складаць на ім цэласпаленні ў шабаты, і ў дні маладзіка дый у тры ўрачыстасці года: гэта значыць у свята праснакоў, і ў свята тыдняў, і ў свята палатак.


І ўрачыстасць жніва пяршыняў працы тваёй з таго, што ты пасеяў на полі; таксама ўрачыстасць збораў на зыходзе года, калі збярэш усе свае плады з поля.


Учыні сабе свята сёмага дня ў час пяршыняў жніва твайго пшанічнага і свята збораў, калі ўсё збіраецца ў канцы года.


І, калі спаўняўся дзень Пяцідзесятніцы, усе былі разам у тым жа месцы.


А ў Эфесе прабуду да Пяцідзесятніцы,


і ўшаноўвай свята тыдняў для Госпада, Бога твайго, дабрачыннай ахвярай з рукі тваёй, якую складаеш паводле дабраславення Госпада, Бога твайго.


Тры разы ў год хай пакажацца кожны з мужчын тваіх перад абліччам Госпада, Бога твайго, у месцы, якое Ён выбера: на свята праснакоў, на свята тыдняў і на свята палатак. І ніхто хай не пакажацца перад абліччам Госпада з пустымі рукамі,


Таму неабходна нам пільна сачыць за тым, што мы чулі, каб часам не сысці з дарогі.


Такім чынам, далучылася яна да дзяўчат Баоза аж да канца жніва ячменю і пшаніцы; і жыла яна са свякроўю сваёй.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы