ПСАЛТЫР 80:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Божа магуццяў, навярні нас, прасвятлі аблічча Тваё, і мы будзем збаўлены. Біблія (пераклад А.Бокуна) Божа Магуцьцяў, вярні нас назад. Асьвяці нас абліччам Тваім, і будзем збаўленыя! Біблія (пераклад В. Сёмухі) У гароце ты паклікаў Мяне, і Я цябе вызваліў; зь сярэдзіны грому пачуў Я цябе; пры водах Мэрывы выпрабаваў цябе. |
Божа, на свае вушы мы пачулі; нашы бацькі нам расказалі пра справу, якую ўчыніў Ты ў дні іх, у дні даўнейшыя.
І адрынуў перад імі паганаў, і падзяліў ім зямлю шнуром спадчыны, і даў пакаленням ізраэльскім жыць у палатках іх.
Многія пастухі разбурылі вінаграднік Мой, стапталі ўласнасць Маю і зрабілі надзел Мой улюбёны стэпам пустынным.
Я ж пасадзіў цябе як найлепшую вінаградную лазу, як кожнае сапраўднае насенне; дык як жа ты змянілася на парасткі чужой вінаграднай лазы?
Дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: “Падобна, як з дрэвам вінаграднае лазы, якое знаходзіцца паміж дрэў у лесе, якое Я ўкінуў у агонь на спаленне, так зраблю з жыхарамі Ерузаліма.
каб расло і разрасталася яно ў буйны вінаград, невялікі ў вышыню, каб галіны яго паварочваліся да яго і карані яго былі пад ім. Такім чынам, стаўся вінаградны куст, і прынёс плады на галінках, і выпусціў парасткі.
Маці твая падобная да вінаграду, пасаджанага над вадою. Выраслі плады яго і галіны яго дзеля мнагаводдзя;
Яе ўзяўшы, нашы бацькі разам з Ешуа ўнеслі ў зямлю паганаў, якіх Бог выгнаў перад абліччам бацькоў нашых аж да дзён Давіда,
усе, што жывуць на гары ад Лібана аж да Мацэрэфота на захадзе, усе сідонцы. Я выганю і знішчу іх перад сынамі Ізраэля. Толькі жэрабем падзялі зямлю між сынамі Ізраэля ў спадчыну, як Я загадаў табе.