Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 46:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Прыходзьце і пабачце справы Божыя, якія дзівосы чыніць Ён на зямлі.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Прыйдзіце, пабачце дзеі ГОС­ПАДА, якое спусташэньне Ён зрабіў на зямлі,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Бог зацараваў над народамі, Бог сеў на сьвятым троне Сваім;

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 46:9
13 Крыжаваныя спасылкі  

Прыйдзіце і паглядзіце на справы Божыя, [неспасцігальна] страшны Ён у вынаходніцтвах над сынамі чалавечымі!


бо Госпад, Бог Магуццяў, здзейсніць вынішчэнне, якое пастаноўлена, на ўсёй зямлі.


На ўсёй Маёй гары святой не будзе крыўды і забойстваў, бо зямля будзе перапоўнена веданнем Госпада, як воды перапаўняюць мора.


І будзе Ён судзіць народы і выкрые мноства людзей, і перакуюць яны мечы свае на плугі, а дзіды свае — на сярпы. Не падыме народ на народ меча, і не будуць больш рыхтавацца да бою.


Не пачуецца больш у тваім краі пра гвалт, пра спусташэнні і загубу — у тваіх межах; і назавеш муры твае збаўленнем, а брамы твае — хвалою.


І зламаю твой лук у левай руцэ тваёй, і выкіну стрэлы твае з правай рукі тваёй.


«І будзе ў той дзень — кажа Госпад, — Я вынішчу коней тваіх у цябе, і раструшчу калясніцы твае,


І сказаў да Ешуа Госпад: «Не бойся іх! Бо заўтра ў гэтую самую гадзіну Я пакладу ўсіх іх забітымі перад Ізраэлем: коней іх ты акульгавіш, а калясніцы іх спаліш агнём».


зрабіў Ешуа так, як яму загадаў Госпад: коней іх акульгавіў і калясніцы спаліў.


Лук моцных зламаўся, а кволыя набраліся сілы.