Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 103:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Дабраслаўляйце Госпада, усе анёлы Яго, моцныя магуццем, робячы па слове Яго на паслухмянасць голасу мовы Яго.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Дабраславіце ГОСПАДА, анёлы Ягоныя, магутныя моцаю, што выконваеце слова Ягонае, чуючы голас слова Ягонага!

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Ты прасьціраеш цемру, і бывае ноч: уначы бадзяюцца ўсе лясныя зьвяры;

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 103:20
14 Крыжаваныя спасылкі  

І здарылася ў тую самую ноч: выйшаў Анёл Госпадаў і пабіў у лагеры асірыйцаў сто восемдзесят пяць тысяч чалавек. І, калі раніцай яны падняліся, убачылі, што ўсе вакол мёртвыя.


Хваліце Яго, усе анёлы Яго, хваліце Яго, усе магуцці Яго.


Хваліце імя Госпада, бо загадаў Ён, і ўсё было створана;


Давідаў. Прыносьце Госпаду, сыны Божыя, прыносьце Госпаду хвалу і магутнасць.


хлеб анёльскі спажыў чалавек; паслаў Ён ежы ім у дастатку.


Серафіны стаялі каля Яго, кожны з іх меў па шэсць крылаў. Двума закрываў аблічча сваё, а двума закрываў ногі свае, а на двух лятаў.


Я ж з першага года Дарыя мідзяніна стаяў побач з ім, каб умацаваць і ўздужыць яго.


І Госпад падае Свой голас перад абліччам войска Свайго, бо надзвычай вялікі лагер Яго, бо ён магутны ў выкананні волі Яго; бо вялікі ёсць дзень Госпадаў і вельмі страшны. Хто вытрымае яго?!


Ці не разумееш, што Я мог бы прасіць Айца Майго, і Ён выставіў бы Мне зараз больш за дванаццаць легіёнаў анёлаў?


прыйдзі Валадарства Тваё, будзь воля Твая, як на небе, так і на зямлі.


І, адказваючы, сказаў яму Анёл: «Я – Габрыэль, што стаю перад Богам, і пасланы гаварыць з табою і абвясціць табе гэтую радасную вестку.


Ці ж не ўсе яны ёсць паслугуючыя духі, пасланыя на паслугу тым, якія атрымаюць у спадчыну збаўленне?